Вы тут

У Беларусі міжнародны сертыфікат тэхагляду заменяць на нацыянальную дыягнастычную карту


У Беларусі ў якасці альтэрнатывы ўзору міжнароднага сертыфіката тэхнічнага агляду будзе выкарыстоўвацца ўзор нацыянальнай дыягнастычнай карты транспартнага сродку, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Дадзенае рашэнне знайшло адлюстраванне ў нацыянальным заканадаўстве — пастанове Савета Міністраў ад 20 лістапада 2023 года № 791. А таксама ў дакуменце аб статусе пагаднення аб прыняцці аднастайных умоў для перыядычных тэхнічных аглядаў колавых транспартных сродкаў і аб узаемным прызнанні такіх аглядаў, прынятым у 1997 годзе ў Вене.

«Дакумент аб статусе пагаднення 1997 года, якім зацверджаны ўзор міжнароднага сертыфіката тэхнічнага агляду, разглядаўся на 192-й сесіі Сусветнага форуму па пытаннях узгаднення правілаў у галіне транспартных сродкаў у сакавіку ў Жэневе. Цяпер у ім таксама прыведзены ўзор нацыянальнай дыягнастычнай карты транспартнага сродку, якая выкарыстоўваецца ў Беларусі», — распавялі ў Мінтрансе.

На дадзены момант вядзецца праца па давядзенню сапраўднай інфармацыі да зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый замежных краін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.