Вы тут

У Мінску работніка службы дастаўкі выкрылі ў крадзяжы веласіпеда


У Мінску работнік службы дастаўкі выкраў веласіпед, паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

У Маскоўскае РУУС сталіцы з заявай аб крадзяжы веласіпеда звярнулася мінчанка. Жанчына пакінула двухколавы транспартны сродак у пад’ездзе, а калі вярнулася, то не знайшла сваю маёмасць. Агульная сума шкоды склала Br600.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў крадзяжы аператыўна затрымалі 32-гадовага работніка службы дастаўкі. Сышчыкі высветлілі, што мужчына, ведаючы код ад дамафона, пракраўся ў пад’езд, дзе знайшоў веласіпед. Пазбавіўшыся ад замка, ён выкраў веласіпед, прыехаў на ім да свайго дома і пакінуў у пад’ездзе.

У дачыненні да затрыманага следчы распачаў крымінальную справу за крадзеж.

Міліцыя нагадвае, што адзіны гарантаваны спосаб абароны веласіпеда ад крадзяжу — не пакідаць яго без нагляду. Лепшае месца для захоўвання двухколавага транспарту — гэта кватэра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.