Вы тут

У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў кункурсу маладзёжных ініцыятыў


Днямі ў Мінску прадставілі 26 праектаў, якія перамаглі сёлета ў рэспубліканскім конкурсе маладзёжных ініцыятыў. Іх аўтарам уручылі ганаровыя пасведчанні на атрыманне сродкаў для фінансавання і рэалізацыі сваіх ідэй.


Конкурс маладзёжных ініцыятыў ужо другі год афіцыйна выдзяляе фінансавую падтрымку ад дзяржавы. Па пастанове Савета Міністраў № 87 ад 31 студзеня 2023 года «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку фарміравання, фінансавання і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў», арганізатарам конкурсу ў 2024 годзе стала Міністэрства адукацыі, а правядзенне і каардынацыю ажыццяўляе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

«На тое, каб ініцыятывы моладзі былі падтрыманы, выдаткоўваюцца даволі вялікія сродкі, і штогод фінансаванне расце. Так, у гэтым годзе агульная сума грантаў складае 800 тысяч рублёў. Вядома, мы імкнёмся падтрымаць як мага больш праектаў, якія маюць практычны выхад. І вельмі прыемна, што некаторыя пераможцы мінулых двух сезонаў зноў падаюць заяўкі, каб развіць альбо пашырыць свае праекты», — падкрэсліла намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая.

Расказалі пра свае ідэі і 26 пераможцаў новага сезона. Многія з праектаў накіраваны на развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу моладзі, папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця. Заслугоўваюць увагі праекты па інклюзіўным развіцці, захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, ініцыятывы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і пошуку заблукалых і зніклых без вестак.

 

Ганна Ровіна, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.