Вы тут

Марока гатова пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю


Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой і пасол Каралеўства Марока ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Лотфі Бушаара 27 сакавіка правялі сустрэчу ў Маскве, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага дыппрадстаўніцтва.


Фота Пасольства Беларусі ў Расіі

«Кіраўнікі дыпмісій разгледзелі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку абмеркавалі магчымыя крокі па развіцці палітычнага дыялогу, а таксама ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай сферы. Пасол Беларусі з задавальненнем канстатаваў назіральны рост тавараабароту, адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў актывізацыі кантактаў па лініі бізне- супольнасцяў дзвюх краін», — распавялі ў прэс-службе.

«Пасол Марока ў сваю чаргу пагадзіўся з тэзісам аб важнасці гандлю, выказаў гатоўнасць да развіцця адносін Марока з Беларуссю па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у прыватнасці ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці», — праінфармавалі ў беларускім дыппрадстаўніцтве.

«Кіраўнікі дыпмісій Беларусі і Марока ў Маскве закранулі таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнародных пляцоўках, пытанні фарміравання дагаворна-прававой базы», — дадалі ў прэс-службе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.