Вы тут

У Беларусі скарэкціраваны парадак прадастаўлення і выкарыстання спонсарскай дапамогі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указ № 112, якім скарэкціраваны парадак прадастаўлення і выкарыстання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, які дзейнічаў у адпаведнасці з указам № 300 ад 1 ліпеня 2005 года, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Дакументам уведзеныя дадатковыя абмежаванні на прадастаўленне такой дапамогі. Яе не могуць аказваць арганізацыі з доляй дзяржаўнай уласнасці 50 і больш працэнтаў пры наяўнасці ў іх пратэрмінаванай запазычанасці па плацяжах у бюджэт, выплаце заработнай платы і дапамог, чыстай страты, а таксама пры невыкананні ўмоў аказання дзяржпадтрымкі.

Таксама нельга прадастаўляць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў замежнай валюце. За выключэннем выпадкаў, калі яна накіроўваецца арганізацыям аховы здароўя для набыцця імі за мяжой медыцынскіх вырабаў і лекавых сродкаў, грамадзянам для атрымання медыцынскай дапамогі за межамі краіны, а таксама фізічным асобам (камандам), якія прадстаўляюць Беларусь у міжнародных мерапрыемствах.

Пры гэтым указам прадастаўляецца магчымасць аказання гэтай дапамогі ў выглядзе электронных грошай і токенаў, выкарыстання яе на пакрыццё расходаў, звязаных з утрыманнем вытворчых будынкаў, збудаванняў, добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, а асобным рэлігійным, дабрачынным, спартыўным арганізацыям і грамадскім аб’яднанням — на аплату працы і іншых гаспадарчых расходаў.

Акрамя таго, пашырана кола тых, хто мае права на атрыманне бязвыплатнай дапамогі. У яго дададзены дыппрадстаўніцтвы, бізнес-асацыяцыі (саюзы) і аб’яднанні (для рэалізацыі статутных задач).

Мэты прадастаўлення (выкарыстання) гэтай дапамогі дапоўнены такімі пазіцыямі, як падтрымка арганізацый, якія займаюцца патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі, фізічных асоб, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, некамерцыйных арганізацый (у сферы аховы навакольнага асяроддзя), а таксама пажарнага добраахвотніцкага руху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.