Вы тут

На Гомельшчыне вылучаны 22 кандыдаты ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу


Сваіх прадстаўнікоў ад рэгіёна — па 10 чалавек ад кожнай арганізацыі — вылучылі абласныя арганізацыі «Беларускага саюза жанчын», «Белай Русі», БРСМ і Савета ветэранаў.


На пасяджэнні прэзідыума старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Алена Алексіна звярнула ўвагу прысутных на парадак, умовы вылучэння кандыдатаў, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да іх. Пасля абмеркавання дэпутаты прапанавалі дзве кандыдатуры. Так, кандыдатамі ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу былі вылучаны намеснік старшыні Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога Артур Пуцята і дэпутат гарсавета, урач-анколаг-хірург Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера Уладзіслаў Воўчак.

— Мы праходзім знакавы момант у гісторыі. Упершыню фарміруецца ў канстытуцыйным статусе Усебеларускі народны сход, і, безумоўна, гэта вялікі гонар — быць сярод прадстаўнікоў нашай краіны, якія вылучаюцца ў дэлегаты. Я дзякую за аказаны давер Гомельскаму гарадскому Савету дэпутатаў за такі статус і ўпэўнены, што прыкладу ўсе намаганні для таго, каб абараняць інтарэсы як Гомеля, так і Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліў Артур Пуцята.

Другі кандыдат у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу — Уладзіслаў Воўчак — самы малады дэпутат Гомельскага гарсавета дэпутатаў. Ён звярнуў увагу на вялікую адказнасць і вялікі давер, якіх удастойваецца беларуская моладзь.

— Для мяне высокі гонар стаць кандыдатам у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. У моладзі Беларусі ёсць усе магчымасці рэалізаваць свае таленты. Што датычыцца мяне, я прыкладу ўсе намаганні для развіцця аховы здароўя, правядзення навуковых даследаванняў, асабліва ў сферы анкалогіі, у якой працую, — адзначыў малады дэпутат.

Дзесяць кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу былі вылучаны падчас справаздачнай канферэнцыі Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

Па словах старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Галіны Цярэшчанкі, годных стаць кандыдатам у дэлегаты шмат. Абраныя ад абласной арганізацыі кандыдаты будуць прадстаўляць розныя сацыяльныя катэгорыі грамадства.

— Пры выбары кіраваліся асноўнымі патрабаваннямі. Па-першае, чалавек павінен адбыцца як прафесіянал, па-другое, мець рэальныя вынікі работы і, па-трэцяе, рабіць уклад у грамадскае жыццё Гомельскай вобласці, — дадала Галіна Цярэшчанка.

Удзел у абласной канферэнцыі па вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты УНС прынялі каля 70 членаў Гомельскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз жанчын». З усіх раёнаў вобласці і абласнога цэнтра вылучаны жанчыны, вядомыя не толькі на Гомельшчыне, але і ў краіне. Кандыдатамі ў дэлегаты ад БСЖ абралі дзесяць прадстаўніц рэгіёна.

— Жанчыны былі рэкамендаваны для разгляду на канферэнцыі раённымі арганізацыямі, на раённых канферэнцыях. Яны вядомыя сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, бралі ўдзел і ў конкурсе «Жанчына года», а таксама ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах, — распавяла старшыня Гомельскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Алена Клічкоўская.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.