Вы тут

Да электаральнай кампаніі далучыліся амаль усе арганізацыі паўночнага рэгіёна


«Сёння мы вылучаем кандыдатаў у новы канстытуцыйны орган — Усебеларускі народны сход, які будзе працаваць пяць гадоў. Упэўнены, што практычна ўсе нашы жанчыны вартыя ўдзельнічаць у гэтым веча. Дэлегаты — самыя актыўныя прадстаўнікі жаночага руху — данясуць намеры і пажаданні ад усёй шматлікай арганізацыі вобласці», — адзначыў на пасяджэнні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.


Фота: БелТА

Роля жанчыны

Члены абласной арганізацыі БСЖ абралі 10 кандыдатаў у дэлегаты, сярод якіх — прадстаўнікі розных сфер: адукацыі, аховы здароўя, гандлю, ЖКГ, эканомікі, бізнесу і іншых. «Кожнаму з нас неабыякавы лёс нашай краіны. Мы, беларускія жанчыны, гатовыя працаваць, выхоўваць дзяцей, удзельнічаць у грамадскім жыцці, але перш за ўсё спадзяёмся на захаванне міру і згоды», — падкрэсліла старшыня Шумілінскай раённай арганізацыі БСЖ Святлана Цімашэнка.

«Мы абралі 10 дэлегатаў на Усебеларускі народны сход ад нашага грамадскага аб’яднання. Гэта 10 актывістак, сапраўдных патрыётак сваёй Радзімы. Гэта прафесіяналы сваёй справы, жанчыны з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія рэалізаваліся як мамы, бабулі. Гэта тыя людзі, якія могуць весці за сабой людзей. Вельмі шырокае прадстаўніцтва, выбраны найлепшыя з найлепшых. Думаю, што яны ўсе годна прадставяць наш саюз на Усебеларускім народным сходзе», — заключыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, старшыня абласной арганізацыі БСЖ Марына Навіцкая.

Давер, заслужаны мудрасцю

На пленуме Віцебскага абласнога савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прагаласавалі за вылучэнне 10 прадстаўнікоў абласной арганізацыі кандыдатамі ў дэлегаты Усебеларускага народнага сходу.

У ліку кандыдатаў у дэлегаты — Уладзімір Андрэйчанка, які раней займаў пасаду Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласнога Савета БГАВ Сяргей Альсевіч, а таксама намеснік старшыні абласнога савета БГАВ — старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валяр’ян Мацкевіч, шэраг кіраўнікоў раённых і першасных структур абласной арганізацыі.

У ліку вылучэнцаў — старшыня Віцебскай раённай арганізацыі ветэранаў Ніна Казлова. Яна адзначыла, што быць кандыдатам у дэлегаты УНС — вялікі гонар. «Я буду прадстаўляць абласную ветэранскую арганізацыю, гэта вельмі адказна. Хацелася б вырашыць пытанні па нашай ветэранскай арганізацыі, працаваць на яе ўмацаванне, больш увагі ўдзяляць увекавечанню памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкаванню памятных і месцаў пахаванняў», — падкрэсліла Ніна Васільеўна.

Пад сцягам «Белай Русі»

На канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» вылучылі дзесяць кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад суб’екта грамадзянскай супольнасці. Выбары дэлегатаў пройдуць 6 красавіка на пазачарговым з’ездзе грамадскага аб’яднання, дзе Віцебшчыну будуць прадстаўляць 47 дэлегатаў.

Сярод абраных кандыдатаў — член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь», намеснік генеральнага дырэктара абутковага холдынга «Марка» Мікалай Мартынаў, старшыня Віцебскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Вольга Разанава, машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо «Полацкае» УП «Віцебскае аддзяленне БЧ» Уладзімір Свяцкі, медсястра Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы Юлія Голубева і іншыя.

«Займаючыся фарміраваннем такога ўсенароднага органа кіравання, безумоўна, важна памятаць пра тых людзей, якія, можа, і не сталі вялікімі кіраўнікамі, але з’яўляюцца прафесіяналамі з багатым жыццёвым вопытам, якія многія гады прысвяцілі працы на вытворчасці, з’яўляюцца патрыётамі краіны. Таму пры выбары кандыдатаў мы зрабілі акцэнт на тых, хто працуе на зямлі. Гэта годныя людзі, іх ведаюць у сваіх рэгіёнах і за межамі вобласці. Я ўпэўнены, што яны на высокім узроўні будуць прадстаўляць нашу грамадскую арганізацыю на УНС», — адзначыў старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Цярэнцьеў.

Прафсаюзная грамадскасць

«Абласное аб’яднанне прафсаюзаў выбірала кандыдатаў у дэлегаты УНС шляхам сур’ёзных абмеркаванняў. Гэта людзі, адданыя нашай дзяржаве, яны прафесіяналы ў сваёй сферы, шмат зрабілі для Віцебскай вобласці. Кожны з іх валодае дастатковымі кампетэнцыямі, каб прымаць узважаныя рашэнні, каб наша краіна і далей магла развівацца і ствараць усе ўмовы для чалавека працы», — адзначыў член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач.

На Віцебшчыне 98 працэнтаў насельніцтва, занятага ў эканоміцы, уваходзіць у склад самай масавай грамадскай арганізацыі краіны. Членамі абласнога аб’яднання прафсаюзаў абрана 10 кандыдатаў у дэлегаты УНС, сярод іх — заслужаныя работнікі і маладыя спецыялісты. 

Вылучана кандыдатам у дэлегаты і старшыня пярвічнай арганізацыі Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак Людміла Рудакова. Яна падкрэсліла, што ёй яшчэ раз хацелася б звярнуць увагу на занятасць у малых раёнах, павышэнне ўзроўню жыцця і заработнай платы. «У сферы ЖКГ працую доўгі час і ведаю праблемы галіны знутры. Таксама лічу важнай праблему бяспекі не толькі для чалавека працы, але і краіны. Таму людзі, якіх абяруць, — гэта ініцыятыўныя, творчыя, патрыёты роднай Беларусі, ім важна і надалей захоўваць мір і суверэнітэт».

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.