Вы тут

У Беларусі ў 2023 годзе аграэкасядзібы наведалі больш за 450 тыс. чалавек


У Беларусі ў 2023 годзе аграэкасядзібы наведалі больш за 450 тыс.чалавек. Пра гэта сказаў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык падчас выязнога пасяджэння рабочай групы па развіцці аграэкатурызму Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета пры Савеце Міністраў, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва па турызме.


Фота БелТА

«На працягу 2023 года ў Беларусі зарэгістравана 2409 суб’ектаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, з іх 2386 фізічных асоб і 23 сельскагаспадарчыя арганізацыі», — адзначыў Алег Андрэйчык.

Паводле яго слоў, з 1 студзеня 2023 года ўступіў у сілу ўказ ад 4 кастрычніка 2022 года № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму», які прадвызначыў абноўленыя ўмовы ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. «Адным з яго асноўных новаўвядзенняў з’яўляецца ўстанаўленне дазвольнага парадку (наўзамен паведамляльнаму прынцыпу) ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, увасобленага ў форме адміністрацыйных працэдур. Для рэалізацыі названага парадку ва ўсіх абласцях створаны і функцыянуюць 118 раённых камісій для ажыццяўлення комплекснай аб’ектыўнай ацэнкі аграэкасядзіб, наладжана работа службы “адно акно” для прыняцця заяў ад зацікаўленых асоб і выдачы ім адміністрацыйных рашэнняў», — падкрэсліў ён.

Больш за ўсё аграэкасядзіб адзначана ў Мінскай вобласці – 882. «У 2023 годзе аграэкасядзібы наведалі 450415 чалавек. Аграэкатурызм па — ранейшаму застаецца запатрабаваным відам турызму і адпачынку ў Беларусі сярод грамадзян: 431233 чалавекі (95,7%) — грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Паслугамі беларускіх аграэкасядзіб скарысталіся 19182 замежныя турысты з 43 дзяржаў. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі склалі 75% ад агульнай колькасці замежных турыстаў», — прывёў статыстыку Алег Андрэйчык.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.