У Салігорску 27 сакавіка адбыўся другі паядынак паўфінальнай серыі Кубка Прэзідэнта паміж хакеістамі «Шахцёра» і «Брэста», паведамляе БелТА.
Першы матч паміж камандамі праходзіў у панядзелак таксама на пляцоўцы «гарнякоў». Па ходзе трэцяга перыяду брэстчане вялі з лікам 4:2, але затым дазволілі саперніку зраўняць лічбы і ў выніку прайгралі ў авертайме — 4:5. Сёння каманды зноў пайшлі за межы асноўнага часу, праўда, на гэты раз за 60 хвілін было закінута ў чатыры разы менш шайб. У пачатку стартавай трэці «Шахцёр» аказаўся наперадзе дзякуючы Аляксею Сяргееву, на гол якога ў наступным адрэзку адказаў Сяргей Маляўка — абодва гульцы рэалізавалі большасць.
Вынік сустрэчы вырашыўся ўжо на пятай хвіліне авертайму: перамогу «Брэсту» з лікам 2:1 і роўнасць у супрацьстаянні прынёс Валерый Жыгалаў. Далей каманды пераедуць на поўдзень краіны, дзе правядуць яшчэ два матчы 29 і 31 сакавіка. 2 красавіка сапернікі вернуцца ў Салігорск для гульні пад нумарам пяць. У чацвер у Гомелі адбудзецца другі паядынак у паўфінальнай серыі мясцовага клуба супраць жлобінскага «Металурга», пасля першай сустрэчы ў пары лідзіруюць дзейныя чэмпіёны Беларусі.
Прэв’ю: pixabay.com
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».