Пажар стаў прычынай гібелі мужчыны ў Капыльскім раёне. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Учора, 27 сакавіка, у 18.13 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Грозава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Дом належыць мужчыне 1966 года нараджэння, месца працы якога зараз устанаўліваецца.
Пры тушэнні пажару ратавальнікі знайшлі цела загінулага мужчыны 1980 года нараджэння, які, як высветлілася пазней, самавольна пракраўся ў дом. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.
За дзяжурныя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана сем пажараў у Капыльскім, Маладзечанскім, Мінскім, Стаўбцоўскім і Чэрвеньскім раёнах. У прыродных экасістэмах у цэнтральным рэгіёне рэспублікі адбылося 19 узгаранняў: узгаранне торфу ў Смалявіцкім раёне на плошчы 0,015 га, якое было паспяхова ліквідавана пажарнымі, і 18 узгаранняў сухой расліннасці ў Бярэзінскім, Барысаўскім, Вілейскім, Валожынскім, Дзержынскім, , Слуцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім раёнах на агульнай плошчы 0,2821 га. Па стане на 6.00 парушэнняў у рабоце сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва зафіксавана не было.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».