Вы тут

Жыхар Магілёва памёр ад атручэння метанолам


У крыві памерлага магіляўчаніна судмедэксперты выявілі канцэнтрацыю метылавага спірту, якая ў шэсць разоў перавышае смяротную. Больш падрабязна аб правядзенні экспертыз расказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская, паведамляе БелТА.


Па выніках судова-медыцынскіх экспертыз, праведзеных ва ўпраўленні ДКСЭ па Магілёўскай вобласці, устаноўлена наяўнасць у крыві памерлага мужчыны метанолу ў канцэнтрацыі больш за 6 праміле, тады як смяротнай лічыцца канцэнтрацыя 0,9 праміле. Эксперты-хімікі даследавалі вадкасць з бутэлькі — у ёй таксама знойдзены метанол.

У Магілёўскай вобласці гэта ўжо другі сёлета выпадак смяротнага атручэння метылавым спіртам. У лютым у Магілёве па месцы свайго жыхарства з гэтай жа прычыны памёр 40-гадовы мужчына. Вядома, што ён злоўжываў спіртным.

Дзяржаўныя медыцынскія судовыя эксперты нагадваюць, што метылавы спірт, хоць і падобны да этылавага па смаку і паху і таксама выклікае ап’яненне, вельмі небяспечны для чалавека. У невялікіх дозах ён выклікае страту зроку і паражэнне нервовай сістэмы, часам прыводзяць да інваліднасці. Пры ўжыванні значнай колькасці метанолу (небяспечнай лічыцца доза ад 50 мл) узнікае вострае атручэнне, якое прыводзіць да смерці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.