ЦВК Беларусі зарэгістраваў 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, перадае БелТА.
У адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў членаў Савета Рэспублікі ў перыяд з 12 па 21 сакавіка адбыліся сумесныя паседжанні прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучана па восем кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ад кожнай вобласці і горада Мінска.
У Цэнтральную выбарчую камісію паступілі рашэнні сумесных паседжанняў прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведных выканаўчых камітэтаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. ЦВК праверыў адпаведнасць парадку вылучэння, склаў аб гэтым заключэнне. На сваім паседжанні ЦВК прыняла рашэнне аб рэгістрацыі 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».