Вы тут

Лукашэнка: Эканоміка Беларусі спраўляецца ва ўмовах націску з боку недружалюбных дзяржаў


Эаноміка Беларусі спраўляецца ва ўмовах націску з боку недружалюбных дзяржаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы даклад аб рабоце банкаўскай сістэмы і прымаемых мерах па суправаджэнні знешнегандлёвай дзейнасці, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Нацыянальны банк у асноўным выконвае свае функцыі. «Як паказваюць вынікі ў эканоміцы за апошні год, у складанай абстаноўцы, звязанай з націскам з боку заходніх недружалюбных дзяржаў на Беларусь, эканоміка спраўляецца. Значыць, і ўрад з Нацыянальным банкам спраўляюцца. Але гэта не значыць, што няма ў гэтым плане праблем. Мы абмяркуем гэтыя праблемы адкрыта, сумленна, не спіхваючы на кагосьці», — сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на пытанне дапамогі суб’ектам гаспадарання ў правядзенні разлікаў з замежнымі партнёрамі. «Санкцыі санкцыямі. Нібыта, мы спраўляемся, усё нічога. Але, як і Расія гэта прызнала, і мы адчуваем націск з боку амерыканцаў перш за ўсё. Націск, звязаны з разлікамі. І я шмат разоў звяртаў вашу ўвагу і ўрада на тое, што суб’ектам гаспадарання трэба дапамагаць. Там, дзе мы можам. Спакойна, без шуму, без крыку. Хацелася б ведаць (гэта ўжо пытанне і ўрада, і Адміністрацыі Прэзідэнта), ці выконваюцца гэтыя функцыі. І наколькі Міністэрства замежных спраў разам з Нацыянальным банкам займаюцца гэтымі праблемамі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.