Вы тут

Марына Васілеўская з МКС паразмаўляе са студэнтамі БДУ


Першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская з Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) паразмаўляе са студэнтамі і навучэнцамі БДУ. Сеанс сувязі з МКС адбудзецца 29 сакавіка ў БДУ, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ВНУ.


Фота: БелТА

Спецыялісты факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ наладзяць у 17.50 па Мінскім часе прамы сігнал сувязі з МКС у момант яе палёту над Беларуссю. Падчас дзесяціхвіліннага сеанса студэнты павітаюць сваю суайчынніцу Марыну Васілеўскую, а таксама змогуць паразмаўляць з касманаўтамі экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС (ЭП-21).

Як адзначаецца, гэтая сустрэча пройдзе падчас бартавога эксперыменту «Аб Гагарыне з космасу», які ўключаны ў навуковую праграму палёту беларускага касманаўта. Акрамя таго, Марыне Васілеўскай трэба будзе правесці вопыты з лактаферынам, зняць пэўныя ўчасткі беларускай тэрыторыі, каб у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі маглі супаставіць здымкі з борта станцыі і спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, з самалёта-беспілотніка і наземную інфармацыю. Яшчэ адзін праект звязаны з вывучэннем бактэрый і іх уплыву ў космасе на людзей, матэрыялы, оптыку і радыёэлектроніку.

Трансляцыю сеанса сувязі можна будзе паглядзець на Youtube-канале БДУ.

Марына Васілеўская стала першым касманаўтам у суверэннай гісторыі Беларусі. Яна прыбыла на МКС 25 сакавіка на караблі «Саюз МС-25». У складзе ЭП-21 Герой Расіі, лётчык-касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер, астранаўт Трэйсі Колдвел-Дайсан. Працягласць работы экіпажа ЭП-21 на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак.-

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.