Першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская і Алег Навіцкі на МКС правялі сеанс сувязі з дзецьмі ў Цэнтры кіравання палётамі ў падмаскоўным горадзе Каралеве, паведамляе БелТА.
Рабят цікавіла, ці вераць касманаўты ў прыметы перад палётам, ці ёсць на МКС свой агарод і як адпачываюць касманаўты. У сеансе прынялі ўдзел прызёры конкурсу дзіцячага малюнка «Слаўныя старонкі гісторыі брацкіх народаў Беларусі і Расіі — Мы разам». Многія работы былі прысвечаны касмічнай тэматыцы. Лепшыя малюнкі дзеці прынеслі з сабой і паказалі іх праз відэасувязь.
Пагутарыць з касманаўтамі прыехалі больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчат. Сувязь з МКС доўжылася менш за паўгадзіны.
«У космасе ўсё зусім па-іншаму. Усё новае для мяне, упершыню, — адзначыла Марына Васілеўская, адказваючы на пытанні. — У прынцыпе, праца працай, які робім ўсё: эксперыменты, фатаграфаванне Зямлі. Усяму гэтаму нас навучалі, але прывыкнуць да бязважкасці мне яшчэ трохі цяжкавата. Таму што каардынацыя руху бывае няўстойлівая на паваротах, асабліва калі разагнацца і ляцець праз модуль».
29 сакавіка ў Марыны Васілеўскай таксама ў планах перагаворы з Зямлёй, толькі ўжо па радыёсувязі. Спецыялісты факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ ўстановяць у 17.50 па мінскім часе прамы сігнал сувязі з МКС у момант яе палёту над Беларуссю. Дзеці прывітаюць сваю суайчынніцу, а таксама змогуць паразмаўляць з касманаўтамі экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС (ЭП-21). Трансляцыю можна будзе паглядзець на Youtube-канале БДУ.
Марына Васілеўская стала першым касманаўтам у суверэннай гісторыі Беларусі. Працягласць работы экіпажа ЭП-21 на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак.
Прэв'ю: БелТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.