Вы тут

Мезенцаў: Беларусь і Расія павінны разам адказваць на сучасныя тэхналагічныя выклікі


Беларусь і Расія павінны разам адказваць на сучасныя тэхналагічныя выклікі. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў у час экспертна-медыйнага форуму «Саюзная дзяржава. Навуковы прарыў», перадае БелТА.

«З 4 лістапада 2021 года праведзена каласальная работа, якую вызначылі нацыянальныя лідары Беларусі і Расіі, падпісаўшы 28 саюзных праграм. Сярод гэтых дакументаў — тыя базавыя, якія вызначаюць супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, у сферы інфармацыйнай бяспекі, у галіне стварэння аб’яднаных энергарынкаў і іншых», — сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Стратэгія навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2035 года была зацверджана на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета 29 студзеня 2024 года ў Санкт-Пецярбургу. «Гэта абавязвае ўрады, міністэрствы, ведамствы, прадпрыемствы вызначыць для сябе тыя задачы, без вырашэння якіх ні Расія, ні Беларусь не змогуць быць канкурэнтаздольнымі, не змогуць адказваць адэкватна, хутка, значна і важка на сучасныя выклікі, на фарміраванне новага тэхналагічнага ўкладу. Важна таксама вызначыць фармат і межы магчымасцяў штучнага інтэлекту», — сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

Ён адзначыў, што ў галіне навукі наладжана сумесная работа Курчатаўскага інстытута, Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адукацыйных ведамстваў Беларусі і Расіі, ВНУ, навуковых цэнтраў.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.