Вы тут

Пярцоў: СМІ трэба больш эфектыўна прасоўваць сваю інфармацыю праз новыя каналы камунікацый


СМІ трэба больш эфектыўна прасоўваць сваю інфармацыю праз новыя каналы камунікацый, заявіў журналістам міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падчас выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі на тэму «Грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей сучаснага грамадства» на базе Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Калі казаць пра крыніцы, з якіх чалавек чэрпаў інфармацыю яшчэ 15-20 гадоў таму, — гэта былі газеты, часопісы, тэлебачанне, радыё. Сёння насельніцтва нашай краіны чэрпае з новых медыя — сацыяльных сетак, месэнджараў – каля 90% сваёй інфармацыі, а моладзь — 99%. І гэтыя каналы інфармацыі шмат у чым фарміруюць чалавека, як асобу, як патрыёта, як таго, хто звязвае свой лёс, сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей менавіта з нашай краінай», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

«І ад таго, наколькі дзейсна сваю інфармацыю, якая фарміруе светапогляд чалавека, даносіць гістарычную праўду, нашы культурныя каштоўнасці, мы будзем прасоўваць праз гэтыя новыя каналы камунікацый, настолькі эфектыўна мы і будзем фарміраваць нашага чалавека, грамадзяніна, маладога чалавека, асабліва будзем упэўнены у тым, што ў нашай краіны будзе дастойная будучыня», — дапоўніў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.