Вы тут

Беларускія пейзажы прадставяць на выставе ў Нацыянальным музеі мастацтваў у Баку


Беларускія краявіды прадставяць на выставе ў Нацыянальным музеі мастацтваў у Баку падчас Дзён культуры Беларусі ў Азербайджане, якія будуць праходзіць з 1 па 4 красавіка, паведаміў БелТА старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.


Экспазіцыя работ беларускіх мастакоў будзе прадстаўлена з самага пачатку Дзён культуры. «Едуць чатыры аўтары: Антон Вырва, Ганна Садоўская, Ганна Конанава і я, Глеб Отчык. Мы вязем пейзажы, дзякуючы якім хочам паказаць прыгажосць беларускага краю, розных яго рэгіёнаў. Усяго ў экспазіцыі 35 работ, напісаных за апошнія два гады», — расказаў старшыня Беларускага саюза мастакоў.

Паводле яго слоў, цёплыя адносіны з мастакамі Азербайджана падтрымліваюцца з 2013 года. У Беларускага саюза мастакоў у Азербайджане шмат сяброў. Ёсць і рэальны плён такога супрацоўніцтва. Напрыклад, Глеб Отчык у свой час афармляў беларускае пасольства ў Баку: займаўся манументальным рэльефам, роспісамі.

«З мастакамі Азербайджана мы рэалізавалі скульптуру знакамітаму паэту сярэднявечнага Усходу Нізамі Гянджаві, устаноўленую насупраць пасольства Азербайджана ў Мінску. У 2014 годзе да нас на буйны пленэр прыязджалі мастакі з Азербайджана. А пленэр у Азербайджане праходзіў пры ўдзеле беларускіх мастакоў», — адзначыў Глеб Отчык.

Ён выказаў надзею, што з падпісаннем пагадненняў па выніках маючых адбыцца Дзён культуры супрацоўніцтва з мастакамі Азербайджана стане больш моцным, з’явіцца дадатковая магчымасць для рэалізацыі выставачных праектаў. У беларускага боку ёсць намеры падпісаць мінімум 3 пагадненні: з Саюзам мастакоў Азербайджана, Нацыянальным музеем мастацтваў, Цэнтрам Гейдара Аліева.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.