«Нашы студэнты павінны рэалізоўваць свае творчыя здольнасці, маладыя людзі павінны браць актыўны ўдзел і ў грамадскім жыцці ВНУ».
«Тыя задачы, якія пастаўлены праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, вельмі шырокія. І адна з іх — рэалізацыя творчага патэнцыялу, цыклічнасць і паглыбленне адукацыйнага працэсу. У нас для гэтага ёсць уся неабходная база, высокакваліфікаваныя выкладчыкі — мы ўжо шмат зрабілі, але наперадзе яшчэ чакае вялікая работа».
«Для вырашэння задач, пастаўленых Усебеларускім народным сходам і праграмнымі дакументамі, ужо ў найбліжэйшай перспектыве беларускім навукоўцам трэба сфарміраваць актуальную навуковую базу для найноўшых дасягненняў».
«Падыходы і асноўныя параметры развіцця арганізацый АПК на 2021 год ужо вызначаны».
«Нам неабходна ўзяць актыўны ўдзел у вызначэнні даты Дня народнага адзінства. Гэта вельмі важна, таму што гэты дзень датычыцца ўсіх грамадзян».
«Адным з прыярытэтных кірункаў у прамысловасці на найбліжэйшую перспектыву вызначана развіццё электратранспарту ў нашай краіне».
«Беларусь — маладая, незалежная дзяржава, якая паслядоўна развіваецца эвалюцыйным шляхам».
Кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін падзяліўся сваім меркаваннем.
«У цэлым плацежная дысцыпліна грамадзян нашай краіны на высокім узроўні, сур'ёзных праблем па неаплаце жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам не маем. Усяго ў краіне 4 млн 200 асабовых рахункаў».
«Летась на падставе землеўпарадкавальных матэрыялаў мясцовымі і распарадчымі органамі на аўкцыёнах рэалізаваны 1 731 зямельны ўчастак на суму 57,7 мільёна рублёў. Акрамя таго, сфарміраваны 83 зямельныя ўчасткі для размяшчэння аб'ектаў дзяржаўнай нерухомай маёмасці, якія падлягаюць продажу».
«У Год народнага адзінства мы павінны ўнесці свой важкі ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, узмацніць значнасць беларускай культуры ў патрыятычным выхаванні».
«Мова, герб, сцяг, гімн — гэта найважнейшыя атрыбуты нашай дзяржаўнасці».