Алена Кравец
Мінск зноў прымае міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы памяці Ларысы Гадзіевай
Спаборніцтвы пройдуць 22-24 кастрычніка на базе Палаца мастацкай гімнастыкі ў сталіцы.
Колькасць няшчасных выпадкаў са смяротным і цяжкім зыходам у арганізацыях АПК скарачаецца
Такія звесткі прадставіла Федэрацыя прафсаюзаў на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Адны з ключавых тэм абмеркавання — прафілактыка вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб рабоце ў АПК.
Вынікі Генеральнага пагаднення: рост прыбыткаў, павелічэнне колькасці занятых у эканоміцы і новыя сацыяльныя гарантыі
Вынікі выканання пагаднення паміж урадам, аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў абмеркавалі на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
Прэстыж сям’і і яе каштоўнасці абмеркавалі моладзь і эксперты
У рамках Тыдня бацькоўскай любові, які адзначаецца з 14 да 21 кастрычніка, для моладзі на пляцоўцы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка быў арганізаваны інтэрактыўны форум «Час сямейных каштоўнасцяў». У ім прынялі ўдзел каля сотні маладых людзей — спецыялісты прадпрыемстваў, якія далучыліся да ініцыятывы «Кампаніі, сяброўскія бацькам», а таксама студэнты старшых курсаў ВНУ. У інтэрактыўным фармаце запрошаныя эксперты і маладыя людзі абмяркоўвалі пытанні, якія датычацца рэпрадуктыўнага здароўя, псіхалогіі адносін, балансу работы і сям’і і нават будучых пенсіённых назапашванняў.
Прафсаюзныя ВНУ Беларусі і Кітая пашыраюць супрацоўніцтва
ФПБ: каля 85 % калектыўных дагавораў змяшчаюць нормы па падтрымцы работнікаў з сямейнымі абавязкамі
Гарантыі занятасці, матэрыяльная падтрымка, дапамога ў адпачынку, аздараўленні і многае іншае — і гэта толькі частка тых бонусаў для работнікаў-бацькоў, якія замацоўваюцца ў калектыўных дагаворах па ініцыятыве прафсаюзаў.
Як людзей з інваліднасцю вучаць жыць самастойна
Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў № 3 Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска ўнікальнае тым, што тут ва ўмовах трэніровачных кватэр, размешчаных у шматкватэрным доме аднаго з мікрараёнаў, навучаюць самастойнаму жыццю людзей з інваліднасцю. Яго загадчык і суаўтар ініцыятывы «Цёплы дом» Вольга ЕРМАЛАЕВА сёлета ўдастоена звання «Мінчанін года» у сферы сацыяльнай абароны.