Top.Mail.Ru
Галоўная тэма снежаньскага «Нёмана» — сям'я

Галоўная тэма снежаньскага «Нёмана» — сям'я

03.02.2025

Галоўнай тэмай апошняга нумара часопіса «Нёман» за 2024 год стала тэма сям’і, якая асабліва актуальная ў зімовыя святы, калі часцей збіраюцца разам. Аўтары ўспамінаюць дзяцінства, звяртаюцца да мінулага і шукаюць адказы ў беласнежнай завеі. 


У Выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет фотаальбом твораў Юрыя Іванова

У Выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет фотаальбом твораў Юрыя Іванова

31.01.2025

Імя фатографа Юрыя Іванова даўно стала ў нейкім сэнсе культавым для беларускай візуальнай культуры. Ён не толькі фотарэпарцёр, але і фотамастак, прычым у самых розных жанрах. Яму падуладныя таямніцы партрэта, пейзажа, замалёвак і іншых спосабаў захавання ўнікальных імгненняў. У арсенале майстра няма прахадных работ, кожная нясе адбітак часу, характару, сітуацыі. «У кожным здымку жыве рух, — сцвярджае наш герой. — Рух думкі і душы. І на сфатаграфаваным сорак гадоў таму дрэве, без сумневу, штогод прыбывае кольцаў. Яно сталее разам з намі. І можна да бясконцасці спрачацца, дзе застаўся арыгінал — у старасвецкім парку на ўскраіне Беларусі або на банальнай фотапаперы...»

Памяці Віктара Гардзея

Памяці Віктара Гардзея

31.01.2025

23 студзеня раптоўна спынілася сэрца Віктара Гардзея. Пісьменніка, які праявіў сябе ў розных галінах творчасці. Каторы кірунак ні возьмеш — гэта настолькі таленавіта, што нельга не здзіўляцца, наколькі сам Усявышні паклапаціўся, каб хлапчук са звычайнай вясковай сям’і, якая пражывала ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна, дасягнуў такіх высокіх мастакоўскіх вышынь.

Вытокі беларускага народа

Вытокі беларускага народа

31.01.2025

Палітыка і гісторыка, старшыню Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка добра ведаюць і як пісьменніка, публіцыста, аўтара многіх гістарычных кніг.

У Магілёве стварылі віртуальны музей Івана Чыгрынава

У Магілёве стварылі віртуальны музей Івана Чыгрынава

30.01.2025

Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава і 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай абласной бібліятэцы стварылі віртуальны музей народнага пісьменніка «Вернасць праўдзе».

Ван Гог у прызме сучаснасці

Ван Гог у прызме сучаснасці

29.01.2025

Галерэя FARBA і Палац мастацтва запрашаюць на сумесны праект «Ван Гог. Ван Лав», прысвечаны знакамітаму галандскаму мастаку. Экспазіцыя раскрывае не толькі творчы шлях вялікага майстра, але спрабуе дакрануцца і да асабістага жыцця, зазірнуць у таямніцы душы і даць новае гучанне таленавітым ідэям.

Творчы ўклад у будучыню

Творчы ўклад у будучыню

28.01.2025

У Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская выстаўка «Разам. Да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь», дзе можна пазнаёміцца з работамі членаў ГА «Беларускі саюз мастакоў», якія з 1994 да 2024 года атрымлівалі ганаровыя званні «Народны мастак Беларусі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» і іншыя дзяржаўныя ўзнагароды.

На саісканне прэмій МГА СПБ

На саісканне прэмій МГА СПБ

27.01.2025

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе конкурс на прысуджэнне літаратурных прэмій аддзялення за творы (кнігі) 2023–2024 гг. выпуску ў наступных намінацыях: «Паэзія» — літаратурная прэмія імя Максіма Танка; «Проза» — літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна; «Дзіцячая літаратура» — літаратурная прэмія імя Янкі Маўра; «Публіцыстыка» — літаратурная прэмія імя Івана Новікава; «Найлепшы дэбют» — літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча.

Што пачытаць у снежаньскім нумары «Полымя»?

Што пачытаць у снежаньскім нумары «Полымя»?

27.01.2025

Сферы мастацтва, літаратуры, як і галіна гуманітарыстыкі, дзе яны з’яўляюцца прадметам даследавання, неабароненыя і вельмі датклівыя. Пры гэтым менавіта на іх, як даводзяць некаторыя мысляры, на культуры і яе складніках, дзякуючы капіталізму, некалі зацікаўленаму ў друкаванні кніг на як мага большай колькасці нацыянальных моў, трымаецца ўвесь сучасны свет — XX і XXI стст. Аднак і мастацкая, і навуковая творчасць па-ранейшаму патрабуюць зацікаўленасці і падтрымкі з боку і грамадства, і дзяржавы. Снежаньскі нумар выглядае ў гэтых адносінах дыдактычным, таму што, гаворачы пра мінулае, мае на ўвазе клопат пра будучыню, каб вынікі дзейнасці беларусаў служылі нацыянальнай навуцы і культуры, а не станавіліся чужым здабыткам.

«Кісларод» Веранікі Ракашэвіч

«Кісларод» Веранікі Ракашэвіч

24.01.2025

Адчуць бясконцасць быцця, заўважыць яго супярэчлівасць і «ўвайсці» ў плынь свядомасці можна на выстаўцы Веранікі Ракашэвіч «Кісларод» у Палацы мастацтва. Свабодная прастора і яркія экспрэсіўныя адценні ствараюць спрыяльную атмасферу для глыбокіх філасофскіх разважанняў і аналізу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю