Top.Mail.Ru

Матэрыялы выпуску №32 (30671) от 18.02.2026

Як браты Брыцікі абралі прафесію вайскоўца справай жыцця

Як браты Брыцікі абралі прафесію вайскоўца справай жыцця

Аўтар: Аміна Назарава
23.02.2026

Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць. Але за кожным, хто абраў гэты шлях, стаіць свая гісторыя. Гісторыя пра тое, як учарашні хлопчык становіцца афіцэрам. У нашым выпадку іх адразу двое — браты Андрэй і Вадзім Брыцікі сёння курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны мы пагаварылі з імі аб абавязку, сям’і і аб тым, што для іх значыць быць вайскоўцамі.

Каб выцесніць імпарт, нашым кампаніям неабходна выпускаць не проста якасныя, а запатрабаваныя тавары
0

Каб выцесніць імпарт, нашым кампаніям неабходна выпускаць не проста якасныя, а запатрабаваныя тавары

22.02.2026

Насамрэч у нас выдатныя тавары: натуральныя, якасныя, майстэрскія. І госці з дружалюбных і не зусім лаяльных краін зайздросцяць, што ў нас ёсць такая прадукцыя. І з задавальненнем 
яе купляюць. Святая праўда. Чаму ж доля рэалізацыі айчынных тавараў на ўнутраным рынку вымушае жадаць найлепшага? І гэта яшчэ мякка кажучы. Вядома, можна па традыцыі зваліць віну на гандаль, што безадказна ігнаруе айчыннае, прасоўваючы імпартнае, якое і па якасці будзе горшым, і па натуральнасці сыравіны часта прайграе. Але, мяркую, час паглядзець на праблему суадносін імпарту і айчыннага, іх папулярнасці з пункту гледжання спажыўца. І імкнуцца выпускаць не проста якасныя, але яшчэ і запатрабаваныя тавары.

Аматары пераліваць з пустога ў парожняе гэтым разам узяліся таўчы ў ступе не ваду, а бензін
0

Аматары пераліваць з пустога ў парожняе гэтым разам узяліся таўчы ў ступе не ваду, а бензін

Аўтар: Наталля Капрыленка
20.02.2026

Каля тыдня таму ў TіkTok прыкметна актывізавалася абмеркаванне тэмы магчымага знікнення з беларускіх аўтазаправак бензіну АІ-92. Дастаткова ўвесці ў пошуку сацсеткі «92-гі бензін», як алгарытм тут жа прапануе працяг: «прападзе», «прыбяруць», «няма»...

Яе сіла — у людзях, якія заўсёды гатовыя стаць у строй

Яе сіла — у людзях, якія заўсёды гатовыя стаць у строй

20.02.2026
Увечары ў Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

Судзейскі корпус краіны папоўніўся надзейнымі і перспектыўнымі маладымі кадрамі

Судзейскі корпус краіны папоўніўся надзейнымі і перспектыўнымі маладымі кадрамі

20.02.2026

У беларускай Феміды — жаночы твар. Гэта адзначыў старшыня Вярхоўнага Суда Андрэй ШВЕД на ўрачыстай цырымоніі прывядзення да прысягі маладых суддзяў агульнай юрысдыкцыі, упершыню прызначаных на адказную пасаду. Дарэчы, з 14 новых прадстаўнікоў судзейскага корпуса 13 — маладыя жанчыны. Менавіта з гэтага моманту яны атрымліваюць права ажыццяўляць правасуддзе і насіць судзейскую мантыю.

Як пашыраецца беларускае слова

Як пашыраецца беларускае слова

Аўтар: Алена Дзядзюля
20.02.2026

Удзельнікі круглага стала «Жывое багацце Беларусі», які прайшоў у Доме прэсы, гаварылі не толькі пра тое, як беларуская мова сёння запатрабавана ў розных сферах грамадства, але і паспрабавалі прадугадаць, як яна будзе развівацца.

Энергасістэма адпрацавала ўстойліва
0

Энергасістэма адпрацавала ўстойліва

20.02.2026
Такая выснова па выніках работы за 2025-ы прагучала на пасяджэнні Савета «Белэнерга», які прайшоў днямі з удзелам міністра энергетыкі Дзяніса Мароза.
Выяўлены шэраг парушэнняў  у рабоце даставак ежы
0

Выяўлены шэраг парушэнняў у рабоце даставак ежы

20.02.2026

З улікам зваротаў спажыўцоў МАРГ праверыў рынак дастаўкі ежы і выявіў шэраг парушэнняў з боку некаторых суб’ектаў, паведамілі ў ведамстве.

Вынікі біржавога гандлю за студзень падвялі ў МАРГ
0

Вынікі біржавога гандлю за студзень падвялі ў МАРГ

20.02.2026

Адзін з прыярытэтаў профільнага міністэрства — развіццё біржавога гандлю, і студзеньскія вынікі работы Беларускай універсальнай таварнай біржы гэта пацвярджаюць. Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, у першым месяцы года праведзена 259 гандлёвых сесій, агульная сума заключаных здзелак перавысіла 1,19 мільярда рублёў, што на 2 % больш, чым у студзені мінулага года. Асабліва прыкметна вырас экспарт: аб’ём здзелак дасягнуў амаль 500 мільёнаў рублёў, дадаўшы 13 % да студзеня 2025 года.

Эксперты аб тым, чаму пытанне гатоўнасці і аснашчанасці Узброеных Сіл кіраўнік дзяржавы трымае на асабістым кантролі

Аўтар: Данііл Хмяльніцкі
20.02.2026

У рабочай павестцы Прэзідэнта Беларусі тэма забеспячэння бяспекі краіны знаходзіць сваё месца пастаянна. Асабліва ў апошні час, калі геапалітычная сітуацыя і дзеянні заходніх і паўднёвых суседзяў прымушаюць прымаць меры, каб Беларусь магла працягваць жыць спакойным мірным жыццём. Мы не збіраемся ні на каго нападаць, але абараняць сваю зямлю гатовы. Гэта думка гучыць лейтматывам усіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца, — будзь то пастаноўка на ўзбраенне «Арэшніка» або раптоўная праверка Узброеных Сіл. Усе яны праходзяць па распараджэнні Прэзідэнта і пад яго асабістым кантролем. Аляксандр Лукашэнка часта гаворыць аб бяспецы, прычым не толькі на нарадах з сілавікамі. Разам з экспертамі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны асэнсоўваем цытаты кіраўніка дзяржавы на гэты конт.

Літаратурная імпрэза «Паэтычныя вобразы жанчыны» да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны прайшла ў гісторыка-культурным

Літаратурная імпрэза «Паэтычныя вобразы жанчыны» да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны прайшла ў гісторыка-культурным

Аўтар: Аміна Назарава
20.02.2026

Мерапрыемства стала добрай традыцыяй для Міністэрства замежных спраў, а свята — нагода для таго, каб разам ушанаваць роднае слова, падзяліцца любоўю да беларускай культуры і паэзіі. Усяго вечар аб’яднаў больш за 100 гасцей з 30 краін.

Лячэнне раку ў дзяцей становіцца больш эфектыўным дзякуючы новым метадам

Лячэнне раку ў дзяцей становіцца больш эфектыўным дзякуючы новым метадам

Аўтар: Алена Кравец
20.02.2026

Штогод у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ўкараняюцца новыя сучасныя тэхналогіі ў аказанні дапамогі. У тым ліку дзякуючы ім у краіне каля 80 % дзяцей з анкалагічнымі дыягназамі паспяхова вылечваюцца. Такія паказчыкі ў лячэнні маюць толькі развітыя краіны з высокім узроўнем даходу, у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу ад раку ўдаецца вылечыць усяго каля 30 % дзяцей. Пра новыя метады ў лячэнні расказала намеснік дырэктара па клініцы РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, галоўны пазаштатны дзіцячы анкагематолаг Міністэрства аховы здароўя Іна ПРАЛЯСКОЎСКАЯ.

Пра што можа расказаць слоўнік народных гаворак, які рыхтуецца ў электронным выглядзе

Пра што можа расказаць слоўнік народных гаворак, які рыхтуецца ў электронным выглядзе

Аўтар: Алена Дзядзюля
20.02.2026

Ці магчыма падлічыць колькі слоў у беларускай мове? Ужо не адно пакаленне даследчыкаў вывучае пісьмовыя крыніцы, працуе ў архівах, стварае слоўнікі, ездзіць з экспедыцыямі, каб паспець запісаць жывую гаворку, і нават сёння мова працягвае «прырастаць» новымі словамі. З сабранымі скарбамі мы можам пазнаёміцца дзякуючы разнастайным слоўнікам. Але нас яшчэ чакае столькі адкрыццяў! Усё сабранае раней трэба яшчэ вывучыць і асэнсаваць, прычым не толькі даследчыкам мовы.

Пар­ла­менц­кая дэ­ле­га­цыя Зім­баб­вэ прыбыла з афі­цый­ным ві­зі­там у Бе­ла­ру­сь

Пар­ла­менц­кая дэ­ле­га­цыя Зім­баб­вэ прыбыла з афі­цый­ным ві­зі­там у Бе­ла­ру­сь

18.02.2026

У нашу краіну 17 лютага з афіцыйным візітам прыбыла парламенцкая дэлегацыя Зімбабвэ на чале са Старшынёй Сената Парламента Рэспублікі Зімбабвэ Мэйбл Мемары Чынамонай.

Як у аграгарадку Смаргонскага раёна рэалізаваны праект у рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў

Як у аграгарадку Смаргонскага раёна рэалізаваны праект у рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў

Аўтар: Вераніка Казлоўская
17.02.2026

Карэспандэнты «Звязды» працягваюць падарожжа па Беларусі, каб пазнаёміцца з праектамі, якія былі рэалізаваны ў рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў. Гэтым разам мы пабывалі ў Смаргонскім раёне.

Се­на­тар і дэ­пу­тат — пра пры­ёмы гра­ма­дзян, гра­мад­скія іні­цы­я­ты­вы, па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не

Се­на­тар і дэ­пу­тат — пра пры­ёмы гра­ма­дзян, гра­мад­скія іні­цы­я­ты­вы, па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не

Аўтар: Нэлi Зігуля
17.02.2026

Рабочы дзень старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандра Гарошкіна, распісаны па хвілінах — гэта і прыёмы грамадзян, і сустрэчы ў працоўных калектывах, і маніторынгі гандлёвых аб’ектаў і ўстаноў аховы здароўя. Чужых пытанняў і праблем для дэпутата не існуе. Не менш адказная работа ў парламенце, дзе прымаюцца важныя для грамадства законы. Якія пытанні прыходзіцца вырашаць і якія задачы ставіць, расказаў «МС» сенатар.

У Мін­скім га­рад­скім пе­да­га­гіч­ным ка­ле­джы спецыялістаў рыхтуюць па прынцыпе трох «п»: педагог, патрыёт, прафесіянал

У Мін­скім га­рад­скім пе­да­га­гіч­ным ка­ле­джы спецыялістаў рыхтуюць па прынцыпе трох «п»: педагог, патрыёт, прафесіянал

Аўтар: Яна Валасач
17.02.2026

Сёлета Мінскі гарадскі педагагічны каледж адзначае сваё дзесяцігоддзе. Маладая, але вельмі запатрабаваная сярод абітурыентаў установа адукацыі прайшла сур'ёзны шлях станаўлення. Спачатку набор ажыццяўляўся ўсяго на дзве спецыяльнасці, сёння — на пяць. Спецыялістаў тут рыхтуюць па прынцыпе трох «п»: педагог, патрыёт, прафесіянал. «Гэтыя тры грані — аснова ўсяго», — адзначае дырэктар каледжа Вольга ГУЗАВА. Карэспандэнты «Звязды» завіталі ў каледж і пераканаліся, што такая формула сапраўды прыносіць вынік.

Праваахоўнікі расказалі пра самыя распаўсюджаныя схемы падману падлеткаў — часта іх равеснікамі

Праваахоўнікі расказалі пра самыя распаўсюджаныя схемы падману падлеткаў — часта іх равеснікамі

Аўтар: Алена Кравец
17.02.2026

Узровень злачыннасці сярод непаўналетніх за апошнія васямнаццаць гадоў дасягнуў свайго гістарычнага мінімуму. Напрыклад, у параўнанні з 2007-м колькасць учыненых непаўналетнімі злачынстваў скараціліся ў шэсць разоў, а ў параўнанні з 2024-м — на 26 %. Знізілася і колькасць пацярпелых ад злачынстваў дзяцей — на 9 %. Пры гэтым актуальнай застаецца праблема ўцягвання непаўналетніх ва ўчыненне злачынстваў з выкарыстаннем інтэрнэту. Летась такія злачынствы ўчыніў кожны дзявяты падлетак. Вялікая колькасць дзяцей пацярпела ад махляроў у інтэрнэце. Спецыялісты расказалі пра распаўсюджаныя схемы падману і спосабы ад іх засцерагчыся.

Дэпутат Аляксандр Шпакоўскі — пра асаблівасці работы з выбаршчыкамі

Дэпутат Аляксандр Шпакоўскі — пра асаблівасці работы з выбаршчыкамі

Аўтар: Яна Валасач
17.02.2026

Падчас работы ў сваёй Свіслацкай выбарчай акрузе № 95, у якой пражывае каля 65 тысяч выбаршчыкаў, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шпакоўскі належную ўвагу ўдзяляе кожнаму пытанню. «Задача дэпутата — наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне і з выбаршчыкамі, і з мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады», — такога меркавання прытрымліваецца Аляксандр Паўлавіч.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на 2026–2030 гады  зацверджана на пазачарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на 2026–2030 гады зацверджана на пазачарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў

Аўтар: Святлана Якаўлева
17.02.2026

Праект праграмы быў распрацаваны з улікам тых заўваг, якія прагучалі на нарадах, праведзеных Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам па пытаннях становішча спраў у Віцебскім рэгіёне. Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на выратаванне вобласці праз павышэнне выканаўчай дысцыпліны, забеспячэнне годных умоў працы, мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі і ўхіленне падзяжу грамадскай сельскагаспадарчай жывёлы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю