Навiны
Сезонныя сельскагаспадарчыя кірмашы — прыкмета гарадской восені. Гэта добрая магчымасць зрабіць запасы на зіму
Нават у дажджлівае надвор’е на сезонных кірмашах у Мінску шмат наведвальнікаў. І гэта зразумела: сельгаспрадпрыемствы і фермеры клапатліва прывезлі пераборлівым гараджанам свежы ўраджай — практычна з дастаўкай на дом. Да таго ж такія кірмашы — не толькі пра «зрабіць запасы». Гэта яшчэ і магчымасць камунікацыі.
Іх жыццёвы вопыт — бясцэнны для маладзейшых пакаленняў
Каля 17 % ад агульнай колькасці насельніцтва ў Мінску — а гэта больш за 300 тысяч чалавек — грамадзяне ўзросту 65+, з іх старэйшыя за 90 гадоў — 8 тысяч чалавек, ва ўзросце 100 гадоў і больш — 109 чалавек. А самаму пажылому жыхару сталіцы 108 гадоў. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля КАРАВАЯ. За «сухімі» лічбамі — нашы бабулі і дзядулі, кожны з якіх заслугоўвае ўвагу і клопат. Напярэдадні свята даведаліся, што робіцца ў краіне для таго, каб старэйшае пакаленне жыло паўнавартасна і адчувала падтрымку ва ўсіх кірунках.
Гісторык і дэпутат Галіна Бяляева аднаўляе імёны народных выбраннікаў, якія загінулі або зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай
Тэма захавання гістарычнай праўды, аднаўлення невядомых старонак гісторыі заўсёды была актуальнай для заслужанага настаўніка Беларусі Галіны Бяляевай. Як дэпутат у складзе Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў яна рэалізуе праект «Дэпутаты ваеннага склікання». Яго мэта — устанавіць месцы пахавання і ўвекавечыць імёны дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі або зніклі без вестак у гады вайны.
Сенатар Юрый Васільцоў — аб сваіх прынцыпах работы ў парламенце і ў гаспадарцы, якую ўзначальвае
Калі чалавек адчувае ўвагу да сваёй работы і мае ўсе неабходныя ўмовы, ён і працуе з іншым настроем, больш зацікаўлена. «Заўжды памятаць, што за поспехамі прадпрыемства, высокімі лічбамі эканамічных паказчыкаў стаяць людзі» — так фармулюе адзін з галоўных прынцыпаў сваёй работы член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Юрый Васільцоў. Восем гадоў ён узначальвае адну з буйных гаспадарак рэгіёна, а ў Савеце Рэспублікі прадстаўляе выбаршчыкаў трох раёнаў Гомельшчыны. Пра людзей працы, развіццё гаспадаркі, работу з моладдзю і тое, як прафесійны вопыт дапамагае ў парламенцкай рабоце,— у інтэрв’ю «МС».
Агляд баявой гатоўнасці правялі ў падраздзяленні 120-й брыгады
Праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл працягваецца ў адным з падраздзяленняў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.
Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта працягваецца ў воінскай часці 120-й асобнай мехбрыгады
Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта працягваецца ў адной з механізаваных воінскіх часцей 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, паведаміў журналістам начальнік упраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Беларусі Алег Печань, перадае БелТА.
Конкурс «Настаўнік года Беларусі» выйшаў на фінішную прамую — чакаем вынікі
Ільготы, крэдыты і рэгіёны: як у Беларусі дапамагаюць грамадзянам вырашыць жыллёвае пытанне
Аб варыянтах падтрымкі грамадзян пры паляпшэнні жыллёвых умоў расказалі ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БелТА.