Top.Mail.Ru

Навiны

Карэктуюцца 48 артыкулаў. Якія змены закрануць Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь

Карэктуюцца 48 артыкулаў. Якія змены закрануць Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь

У Палаце прадстаўнікоў ідзе работа над законапраектам аб змене Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён унесены 8 ліпеня Саветам Міністраў і рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні. Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у галіне аховы і выкарыстання вод, з улікам практыкі прымянення Воднага кодэкса і яго прывядзення ў адпаведнасць з палажэннямі Нацыянальнай стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў у лютым 2022 года. Аб навацыях праекта закона расказаў член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў, паведамляе БелТА.
Удзельнікі форуму «Дзеці Садружнасці» наведалі Хатынь

Удзельнікі форуму «Дзеці Садружнасці» наведалі Хатынь

У суботу ў рамках X Міжнароднага культурна-адукацыйнага форуму «Дзеці Садружнасці» прайшоў Дзень Узбекістана і Кыргызстана, а ў нядзелю юныя ўдзельнікі форуму знаёміліся з культурай і традыцыямі Таджыкістана і Туркменістана. Учора, 14 ліпеня, дзеці наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь». Там яны даведаліся больш пра трагедыю ў Хатыні і іншых беларускіх вёсках, якія падзялілі яе лёс, усклалі кветкі да Вечнага агню.


Качанава аб рэгіянальным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі

Качанава аб рэгіянальным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі

Узаемадзеянне рэгіёнаў — фундамент супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае БелТА.

Што мяняе новы Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння»

Што мяняе новы Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння»

Навацыі Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння» “Звяздзе” пракаментавала намеснік кіраўніка Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Кацярына ЛІХАЧОВА.


Сярод пераможцаў конкурсу ў Віцебску — беларуская ўдзельніца Валерыя Бернатовіч

Сярод пераможцаў конкурсу ў Віцебску — беларуская ўдзельніца Валерыя Бернатовіч

Гэта адбываецца штогод, калі «Славянскі базар у Віцебску» падводзіць вынікі асноўнага конкурсу — маладых выканаўцаў эстраднай песні. Тое, з чаго некалі ўсё пачыналася ў горадзе на Дзвіне, цяпер з’яўляецца цвіком праграмы. Нездарма і другі конкурсны дзень, і ўручэнне ўзнагарод робяць пад заслону міжнароднага фестывалю мастацтваў, які за больш чым 30 гадоў існавання стаў адным з культурных брэндаў Беларусі.


На чым сканцэнтруецца РГА «Белая Русь»

На чым сканцэнтруецца РГА «Белая Русь»

Аб’яднанне павінна заняць запатрабаваныя нішы і сканцэнтраваць сваю работу на развіцці грамадства. Аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір ПЯРЦОЎ на шостым пазачарговым з’ездзе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ў Мінску, паведаміла БелТА.


Ва ўніверсітэтах краіны працягваецца прыём дакументаў на бюджэтную і платную формы навучання

Ва ўніверсітэтах краіны працягваецца прыём дакументаў на бюджэтную і платную формы навучання

14 ліпеня скончыўся прыём дакументаў у выпускнікоў профільных класаў і абітурыентаў, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. 17 ліпеня — апошні дзень прыёму дакументаў для усіх, хто паступае ў ВНУ на агульных падставах. 18 ліпеня для іх пачнуцца і 25-га скончацца ўступныя экзамены, у тым ліку па творчых спецыяльнасцях.


У краіне дашкольную адукацыю атрымліваюць дзеці ў 2760 установах

У краіне дашкольную адукацыю атрымліваюць дзеці ў 2760 установах

І гэта — толькі дзіцячыя сады, санаторныя дашкольныя ўстановы і дашкольныя цэнтры развіцця. Калі ж казаць пра ўсе ўстановы, якія рэалізоўваюць праграму дашкольнай адукацыі, то іх у краіне — 3721, а агульная колькасць дашкалят, якія ў іх выхоўваюцца — 338,3 тысячы. У першым паўгоддзі 2025 года маленькіх выхаванцаў прынялі пяць новых дзіцячых садкоў на 1060 месцаў: па два ў Віцебскай і Мінскай абласцях і адзін, на 190 месцаў, у Мінску. 

Да канца года плануецца адкрыццё яшчэ дзевяці новых устаноў на 2015 месцаў. Уражальная лічба — з 2021 года ўведзена ў эксплуатацыю 48 устаноў дашкольнай адукацыі на 9836 месцаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю