Навiны
Навошта заварваюць смеццеправоды?
Заварыць усе смеццеправоды сталіцы адным рашэннем імгненна не атрымаецца, паведаміла генеральны дырэктар аб’яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» (МГЖГ) Марына Тоўсцік. Яна адзначыла, што ў Год добраўпарадкавання асноўны акцэнт робіцца на дваровых тэрыторыях Мінска, якія змяняюцца з устаноўкай новых кантэйнерных пляцовак.
Беларусь адной з першых у свеце прызнала законнай работу з крыптавалютамі
Тэрміны «крыптавалюта», «біткоін», «майнінг» увайшлі ў актыўны лексічны запас многіх нашых сучаснікаў. Адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Алена ГРОНСКАЯ дапамагае разабрацца, якія законы рэгулююць крыптавалютны рынак Рэспублікі Беларусь, што дазволена і што забаронена.
Як жыхары Слаўгарадскага раёна развіваюць сваю тэрыторыю
Алена Хацітоўская — у Слаўгарадзе асоба вядомая. Яна загадчыца метададдзела ў раённым цэнтры культуры, а па сумяшчальніцтве — яшчэ і старшыня мікразоны «Чырвонаармейская». Сваю прафесію і грамадскую дзейнасць не падзяляе, па ўсіх кірунках працуе на сумленне. Па выніках мінулага года яе мікразона прызнана найлепшай у раёне. Што датычыцца работы, то яе яна робіць з ухілам у мясцовую гісторыю. Вось ужо амаль пяць гадоў яна разам з калегамі робіць рэканструкцыю рэальных падзей на тэрыторыі Слаўгарадчыны перыяду вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Федэрацыя прафсаюзаў дае старт маштабнаму праекту па добраўпарадкаванні
Рэспубліканская акцыя пад назвай «Чыста! Праф! Саюз!», якая падкрэслівае значнасць і важнасць мірнай працы, уклад кожнага грамадзяніна ў развіццё Беларусі, прымеркавана да Свята працы і Года добраўпарадкавання. Ініцыятыва ўяўляе сабой цыкл працоўных акцый па навядзенні парадку ў населеных пунктах, зонах адпачынку, на прадпрыемствах і арганізацыях. Прадстаўнікі прафсаюзаў па ўсёй краіне будуць працаваць там, дзе дапамога найбольш неабходная.
Беларусы больш давяраюць нацыянальнай валюце
У лютым 2025 года прадоўжыўся рост зберажэнняў насельніцтва ў беларускіх рублях. Тэрміновыя дэпазіты фізічных асоб у рублях павялічыліся на 350,4 мільёна рублёў, склаўшы на 1 сакавіка 11,5 мільярда рублёў. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка. Гэта яўны знак таго, што беларусы давяраюць беларускаму рублю і вераць у стабільнасць нашай эканомікі.
У Палац Незалежнасці на экскурсію завіталі юныя госці і іх выкладчыкі
Галоўная афіцыйная пляцоўка краіны — Палац Незалежнасці — прыняў гасцей 4 красавіка. Гэтым разам экскурсія была наладжана для вучняў і выкладчыкаў Ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ, удзельнікаў мемарыяльных атрадаў Паста № 1 г. Мінска, выхаванцаў школы зорак «Аўра».
Як садаводу-пачаткоўцу выбраць лепшыя саджанцы для свайго ўчастка?
З надыходам вясны ўзнікае ўсё больш і больш пытанняў, якія датычацца добраўпарадкавання дачных участкаў. А які ж дачны ці прысядзібны ўчастак без пладовых дрэў і ягадных кустоў? У наваспечаных дачнікаў і вяскоўцаў (а іх цяпер, асабліва сярод моладзі, нямала): якія саджанцы лепш набыць для свайго агарода? Колькі яны каштуюць? Дзе іх можна купіць? Якая глеба падыдзе для розных культур?
Якія задачы стаяць перад геолагамі?
Традыцыйна ў першую нядзелю красавіка геолагі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень геолага. І гэта невыпадкова. З прыходам цяпла пачынаецца падрыхтоўка да маючых адбыцца палявых работ і збораў у экспедыцыі па вывучэнні і асваенні прыродных багаццяў нашай краіны.
Колькі крымінальных спраў распачата па факце незаконных дзеянняў у дачыненні да мігрантаў?
Навіны пра жорсткае абыходжанне з мігрантамі ў Польшчы, Літве і Латвіі рэгулярна з’яўляюцца ў інфармацыйнай прасторы. Людзей, якія бягуць з краін, разбураных войнамі, або спрабуюць уз’яднацца з роднымі ў Еўрасаюзе, збіваюць, падвяргаюць катаванням або зусім забіваюць. Пасля гэтага бежанцаў гвалтоўна выдвараюць у Беларусь або выкідваюць на нашу тэрыторыю іх целы. У лістападзе 2021 года Следчым камітэтам узбуджана першая крымінальная справа ў дачыненні да польскіх службовых асоб па факце жорсткасці ў адносінах да мігрантаў. Праз два гады аналагічныя крымінальныя справы завялі на службовых асоб Літвы і Латвіі. Намеснік начальніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Аляксандр Рудзько расказаў пра тое, як ідзе расследаванне гэтых крымінальных спраў.
Сацыялагічнае даследаванне чаканняў грамадства ад будучай пяцігодкі правядуць у Беларусі
Пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (ВІСІ) у нашай краіне пачынаецца маштабнае сацыялагічнае даследаванне «Чаканні грамадства і прыярытэты развіцця на будучую пяцігодку», перадае БелТА.