Навiны
«Сёння ў мяне ваенны дзень». Лукашэнка расказаў аб планах на канец пятніцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня мае намер удзяліць увагу ваеннай тэматыцы. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, старшынёй Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Беларусі і Кітая Чжан Цінвэем, перадае БелТА.
Тэгеран запытаў экстранае пасяджэнне Савета бяспекі ААН у сувязі з ударамі Ізраіля
Пастаяннае прадстаўніцтва Ірана пры ААН запытала экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі сусветнай арганізацыі ў сувязі з атакай Ізраіля. Адпаведны ліст кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва Амір Саід Іравані накіраваў старшыні Савета бяспекі, паведамляюць РИА Новости.
Аляксандр Лукашэнка: «Мы гатовыя зрабіць усё для Кітайскай Народнай Рэспублікі»
Сяброўства без межаў, падмацаванае эканамічнай базай.
У Беларусі нарыхтавана каля 60% траў першага ўкосу
Аграрыі рэспублікі правялі першы ўкос траў на плошчы 825,6 тыс. га, што эквівалентна 59,7% ад запланаванага. Як у краіне рухаецца нарыхтоўка травяных кармоў, паведамляе БелТА са спасылка на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Экалагічная акцыя «Чыстыя гульні» пройдзе ў Віцебску
У лесапарку на Юр’евай горцы ў Віцебску сёння адбудзецца каманднае спаборніцтва па зборы і сартаванні смецця. Удзельнікаў чакаюць не толькі карысныя справы, але і рызыка, дадатковыя заданні і прызы, паведамляе sb.by.
Кангрэс ЗША падтрымаў скарачэнне фінансавання замежнай дапамогі і СМІ на $9,4 млрд
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША падтрымала прапанову вашынгтонскай адміністрацыі аб скарачэнні на $9,4 млрд дзяржаўнага фінансавання праграм замежнай дапамогі. Дакумент падтрымалі 214 заканадаўцаў, 212 выступілі супраць. Пра гэта паведамляе ТАСС.
«Трэці сын»: гісторыя працягваецца
Да стагоддзя доктара тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, малодшага сына Якуба Коласа — Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча рыхтуецца гісторыка-мемарыяльная кніга «Трэці сын».
Рыжанкоў наведвае з афіцыйным візітам Узбекістан
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 13-15 чэрвеня наведвае з афіцыйным візітам Узбекістан. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Маладзечна і Гомель прымуць першыя матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Пасля паўзы на матчы зборных сёння, 13 чэрвеня, да беларускіх балельшчыкаў вернецца чэмпіянат краіны. Футбалісты «Маладзечна» прымуць брэсцкае «Дынама», а «Гомель» пазмагаецца з дзяржынскім «Арсеналам», паведамляе sb.by.
Знойдзены «чорныя скрыні» з самалёта, які разбіўся ў Індыі
Знойдзены «чорныя скрыні» самалёта Boeing 787 Dreamliner, які разбіўся ў Індыі, паведамляе Sputnik.