Навiны
Мінсельгасхарч расказаў аб стратэгіі развіцця малочнай галіны да 2035 года
Падчас пленарнага пасяджэння XІ Міжнароднага форуму «Беларусь малочная» намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя КЛІМАВА адзначыла, што калі летась адзначалася стагнацыя з боку асноўных сусветных вытворцаў малочнай прадукцыі, то сёлета яны паказалі прырост, што паўплывала на цэны. Яны сталі зніжацца.
Чаму на Сонцы ідзе дождж? Тлумачэнне вучоных перавярнула старыя ўяўленні
Даследчыкі з Гавайскага ўніверсітэта раскрылі прыроду адной з самых дзіўных з’яў на Сонцы — каранальнага дажджу. Гаворка ідзе пра згусткі плазмы, якія раптам з’яўляюцца ў атмасферы зоркі і імкліва падаюць назад, як быццам Сонца «плача». Новы падыход да мадэлявання паказаў, што прычынай такіх паводзін можа быць склад хімічных элементаў, які змяняецца, — у прыватнасці, жалеза, перадае SmartPress.
Расказваем гісторыю шматдзетнай сям’і, якая вырашыла пераехаць з Германіі ў Беларусь
Вольга і Павел Шнайдэры нарадзіліся ў Расіі, але жылі ў Германіі. Іх карані сыходзяць да паволжскіх немцаў, якія пасля распаду Савецкага Саюза ў 1990-я гады масава туды з’язджалі. Пасля 25 гадоў жыцця ў Германіі сям’я адважылася на пераезд і новым домам выбрала Беларусь, а калі дакладней — аграгарадок Жыровічы ў Гродзенскай вобласці.
Зборачную вытворчасць беларускіх трактароў створаць у Пакістане
Першы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Андрэй КАНЮШКА правёў перагаворы з дэлегацыяй Пакістана на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і кааператываў правінцыі Белуджыстан Алі Хасанам Зехры. Па іх выніках падпісаны два дакументы: мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі правінцыі Белуджыстан Пакістана і пагадненне аб стварэнні ў Пакістане зборачнай вытворчасці трактароў BELARUS.
Стартаваў продаж білетаў на цырымонію адкрыцця і конкурсныя паказы кінафестывалю «Лістапад»
Продаж білетаў на цырымонію адкрыцця і конкурсныя паказы XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» афіцыйна стартаваў. Пра гэта паведамілі БелТА арганізатары.
ВУП Беларусі ў студзені—верасні вырас на 1,6 %
Як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, ажыццёўлена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень — верасень 2025 года.
НАН аб'явіла конкурс навукова-даследчых работ для ўключэння ў дзяржпраграмы на 2026—2030 гады
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'явіла конкурс навукова-даследчых работ для ўключэння іх у якасці заданняў у дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў на 2026—2030 гады, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАН.
У Гродне пачалі будаўніцтва стаматалагічнага цэнтра
У Гродне з’явіцца новы стаматалагічны цэнтр, будаўніцтва якога пачалося. Будынак будзе размяшчацца па вуліцы Дубко і аб’яднае ўсе дзяржаўныя стаматалагічныя клінікі абласнога цэнтра, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама.
Нацыянальны тэлепраект аб’ядноўвае прафесіяналаў і самародкаў
Вакальнае шоу «Зорны шлях» зноў збірае тых, хто марыць аб вялікай сцэне. Чацвёрты сезон стартуе з новымі ідэямі, але з нязменнай мэтай — адкрыць сапраўдныя таленты сярод звычайных людзей.
Нацыянальны банк аднаўляе куплю і продаж мерных зліткаў з каштоўных металаў
Як паведамілі ў прэс-службе рэгулятара, з 20 кастрычніка 2025 года Нацыянальны банк аднаўляе правядзенне аперацый куплі-продажу мерных зліткаў з каштоўных металаў юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама з фізічнымі асобамі. Прадавацца і выкупляцца будуць зліткі, вырабленыя ў краіне, а таксама зліткі, выпушчаныя за яе межамі, пры наяўнасці на іх абрэвіятуры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.