Навiны
Вершы Якуба Коласа перакладуць на турэцкую мову і выдадуць асобным зборнікам
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і Музей Ашыян (вядомага турэцкага паэта Тэўфіка Фікрэта) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Цырымонія падпісання дакумента адбылася ў мэрыі Стамбула, паведамляе БелТА.
«Міхасёвы прыгоды» працягваюцца!..
Ва ўтульных сценах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа сёння, 26 сакавіка, праходзіць фестываль дзіцячай кнігі. Назва — «Міхасёвы прыгоды». Менавіта такую паэму болей як 90 гадоў назад напісаў і выдаў народны пясняр Беларусі Якуб Колас.
Беларусь партызанскую апявае ўзбекскі пісьменнік
Рэплікі шэдэўраў і аўтарскія работы. У музеі Якуба Коласа прадставілі мастацтва роспісу яек
Выставу народных майстроў пісанкі «Знакі жыцця» прадставілі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Пра гэта расказала загадчыца навукова-экспазіцыйнага сектара музея Алена Жасткова, перадае БелТА.
У Мінску вітаюць беларускіх казахстанцаў
У аўторак, 30 верасня, а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай кнігі «Породнённые войной и целиной». Аўтар — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Казахстана Любоў Шашкова.
Экспазіцыя, прысвечаная культуры пасмяротных масак, працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа да канца верасня
Да пасмяротных масак як асобнага кірунку мастацтва многія ставяцца насцярожана. Тым не менш старажытнае майстэрства працягвае існаваць: неабыякавыя да яго і скульптары, і гледачы, пра што сведчыць апроч іншага асаблівая ўвага апошніх да арыгінальных экспанатаў, якія ўваходзяць у экспазіцыі розных музеяў свету. Хоць, дарэчы, часта пасмяротныя маскі рабіліся не з мэтай далейшай дэманстрацыі — неабходнасць гіпсавых злепкаў тлумачылася тым, што яны дапамагалі мастакам падчас пазнейшага стварэння скульптурных партрэтаў.
У Лідзе пройдзе асветніцкая канферэнцыя
Даўнім партнёрам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у арганізацыі Дня беларускага пісьменства з’яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. І найперш плёнам гэтага партнёрства з’яўляецца арганізацыя ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства навукова-практычных асветніцкіх канферэнцый, прысвечаных таму ці іншаму рэгіёну нашай краіны.
Ад старажытнай ладдзі да роставых шахмат. У Лідзе адкрылася выстава «ШАХ у гісторыю»
Шахматныя фігуры розных перыядаў, матэрыялаў і тэхнік прадстаўлены на выставе «ШАХ у гісторыю» ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, паведамілі БелТА.
«Кара-ціці-кара» — новы спектакль на коласаўскай сцэне
Прэм’ерай пачаўся тэатральны ліпень на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Драма-пераасэнсаванне — так вызначыў жанр пастаноўкі «Кара-ціці-кара» рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра Канстанцін Ганчароў. Асновай для спектакля стала п’еса І. Грэкавай, П. Лунгіна «Удовін параход».
Якуб Колас вяртае ў Ташкент
9 ліпеня 2025 года ў 17 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на імпрэзу «Край-друг Узбекістан», у час якой адбудзецца і паказ дакументальнага фільма кінастудыі «Беларусьфільм» «Ташкентская торба». У кінастужцы — аповяд аб узбекскім перыядзе жыцця народнага песняра Беларусі Якуба Коласа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.