Top.Mail.Ru

Навiны

Стратэгія і тактыка па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання ёсць — застаецца дакладна іх прытрымлівацца

Стратэгія і тактыка па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання ёсць — застаецца дакладна іх прытрымлівацца

Аб руплівым выкарыстанні прыродных рэсурсаў і максімальным задзейнічанні другаснай сыравіны не раз гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Гэтыя пытанні знаходзяцца на яго асабістым кантролі.Можа, не так хутка, як хацелася б, але справа ідзе. Летась Савет Міністраў зацвердзіў Стратэгію па абыходжанні з адходамі вытворчасці і спажывання. Мерапрыемствы па яе рэалізацыі знайшлі адлюстраванне ў Дзяржаўнай праграме «Экалогія», разлічанай на 2026–2030 гады, і ў падпраграме «Мэта-99». 



У Мінску ўстаноўлена каля 52 тыс. кантэйнераў для збору камунальных адходаў
179

У Мінску ўстаноўлена каля 52 тыс. кантэйнераў для збору камунальных адходаў

Збор адходаў ад насельніцтва ў шматкватэрным жыллёвым фондзе Мінска выконваецца шляхам устаноўкі кантэйнераў двух тыпаў: для збору цвёрдых камунальных адходаў і для збору адходаў ва ўпакоўцы ў змешаным выглядзе. Аб гэтым падчас прэс-канферэнцыі сёння, 8 ліпеня, расказала начальнік аддзела землеўпарадкавання і капітальнага рамонту дваровай тэрыторыі ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Алена Бандарук, перадае SB.by.

Новы кіраўнік Мінпрыроды паабяцаў навесці парадак у сферы абыходжання з адходамі
162

Новы кіраўнік Мінпрыроды паабяцаў навесці парадак у сферы абыходжання з адходамі

Абыходжанне з адходамі — адна з самых набалелых праблем у сферы аховы навакольнага асяроддзя. Аб гэтым заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Максім Лысенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Мінэнерга: рашэнне аб размяшчэнні пункта захавання радыеактыўных адходаў будзе прынята пасля комплекснай ацэнкі
158

Мінэнерга: рашэнне аб размяшчэнні пункта захавання радыеактыўных адходаў будзе прынята пасля комплекснай ацэнкі

Рашэнне аб размяшчэнні пункта захавання радыеактыўных адходаў будзе прымацца толькі пасля комплекснай ацэнкі ўсіх фактараў. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, паведамляе БелТА.


Адкрытае абмеркаванне выбару пляцоўкі для захавання радыеактыўных адходаў пачнецца ў жніўні
169

Адкрытае абмеркаванне выбару пляцоўкі для захавання радыеактыўных адходаў пачнецца ў жніўні

У жніўні пачнецца адкрытае абмеркаванне выбару пляцоўкі для будаўніцтва пункта захавання радыеактыўных адходаў. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ расказаў дырэктар РУП «Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі» Дзмітрый Логвін, паведаміла БелТА.

Як павялічыць перапрацоўку другасных рэсурсаў?

Як павялічыць перапрацоўку другасных рэсурсаў?

«Золата» пад нагамі
У Мінску аб’екты па сартаванні адходаў прынялі больш за 135 тыс. тон смецця ў 2025 годзе
261

У Мінску аб’екты па сартаванні адходаў прынялі больш за 135 тыс. тон смецця ў 2025 годзе

У Мінску ў 2025 годзе аб’екты па сартаванні адходаў прынялі больш за 135 тыс. т смецця. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».


Падведзены вынікі работы ў сферы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў 2025 годзе

Падведзены вынікі работы ў сферы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў 2025 годзе

У маі мінулага года Кіраўнік дзяржавы правёў пашыраную нараду па пытаннях абыходжання з адходамі і выкарыстанні другасных матэрыяльных рэсурсаў. У выніку ўраду быў накіраваны шэраг даручэнняў па прадухіленні ўтварэння адходаў, змяншэнні іх аб’ёмаў і максімальным уключэнні ў гаспадарчы абарот.
Да 2030 года плануецца не менш як 70 працэнтаў адходаў выкарыстоўваць паўторна

Да 2030 года плануецца не менш як 70 працэнтаў адходаў выкарыстоўваць паўторна

Праблема адходаў з’яўляецца адной з найбольш вострых у свеце. Няправільнае абыходжанне з імі прыводзіць да забруджвання навакольнага асяроддзя, пагаршэння якасці вады, паветра, глебы і, як следства, негатыўна адбіваецца на здароўе чалавека. Аб прымаемых дзяржавай мерах і дасягненнях у сферы абыходжання з камунальнымі адходамі расказалі спецыялісты

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю