Навiны
Аб нюансах увозу безалкагольнага піва ў ЕАЭС расказалі ў ДМК
Ці трапляе пры ўвозе на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) безалкагольнае піва ў катэгорыю алкагольных напояў і колькі літраў такога напою можна завезці бяспошлінна, расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК), паведамляе БелТА.
2025 год для прадпрыемстваў канцэрна «Белдзяржхарчпрам» прайшоў больш чым паспяхова
Практычна па кожнай таварнай групе быў зафіксаваны прырост паставак на ўнутраны рынак у параўнанні з 2024 годам: «Асаблівая ўвага ў мінулым годзе надавалася кандытарскай галіне. Зусім нядаўна паспяхова завяршылася навагодняя кампанія, у рамках якой было рэалізавана больш за 2,5 мільёна навагодніх падарункаў унутры краіны, што на 3 % перавышае паказчык 2024 года», — расказаў на семінары па продажы тавараў айчыннай вытворчасці ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ігар ГРУЦА, намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Як змянілася структура імпарту аўтамабіляў у Беларусі, расказалі эксперты
Аўтамабільная асацыяцыя БАА прадставіла аналіз уплыву мер дзяржаўнага рэгулявання, уведзеных у 2025 годзе, на структуру імпарту новых легкавых аўтамабіляў, паведамілі БелТА ў асацыяцыі.
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені—кастрычніку склаў больш за $72 млрд
У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені — кастрычніку гэтага года склаў $72,043 млрд. Такія статыстычныя даныя апублікаваныя на сайце Белстата, паведамляе БелТА.
Выпуск новай запатрабаванай прадукцыі і развіццё экспартных паставак: Каранкевіч аб развіцці прамысловасці
Намеснік Прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч праінфармаваў парламентарыяў аб забеспячэнні ўстойлівай работы прамысловага комплексу ў 2025 годзе.
Беларускай прамысловасці неабходна арыентавацца на прадукцыю новага пакалення
А ці не занадта мы захапіліся імпартазамяшчэннем? Несумненна, нацыянальная бяспека прадугледжвае ўласную вытворчасць некаторага асартыменту крытычна важнай прадукцыі. Але яе наменклатура, па вялікім рахунку, абмежаваная. Хоць, калі ўключыць буйную фантазію, яе можна пашыраць практычна да бясконцасці. Але ці ёсць у гэтым неабходнасць? Перш за ўсё фінансава-эканамічная. Прычым не столькі з пункту гледжання моманту, колькі доўгатэрміновых перспектыў. Ці не рызыкуем мы трапіць у пастку імпартазамяшчэння, калі будзем марнаваць сродкі і сілы на засваенне вытворчасці існуючай прадукцыі, але не застанецца сіл і рэсурсаў на распрацоўку тавараў будучыні? Той самай інавацыйнай прадукцыі, якая і забяспечвае высокую маржынальнасць і дазваляе ўмацоўвацца на стратэгічных рынках збыту і выходзіць на новыя.
У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне імпарту акумулятараў
У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне імпарту акумулятараў. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 11 верасня 2025 года № 494 апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Кансервавая галіна развіваецца ў кірунку імпартазамяшчэння
Атрыманы на палях ураджай важна яшчэ і перапрацаваць. У развіцці кансервавай галіны Беларусі стаўка зроблена на вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі. Аб гэтым у час рэспубліканскага навукова-практычнага семінара кіраўнікоў і спецыялістаў кансервавай галіны «Стратэгія развіцця галіны: вынікі і перспектывы» журналістам расказаў намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Анатоль Уласевіч.
Беларусь стала галоўным імпарцёрам расійскай макароны
Беларусь узначаліла топ краін-імпарцёраў макароны з Расіі. На нашу краіну прыпадае 32 % паставак. Пра гэта расказалі ў прэс-службе федэральнага цэнтра развіцця экспарту прадукцыі АПК РФ, паведамляе «Мінская Праўда».