Навiны
Над чым працуюць беларускія мікрабіёлагі?
На святы ў беларускіх здраўніцах адпачнуць каля 25 тысяч чалавек
На навагоднія святы ўсе беларускія санаторыі ўжо цалкам забраніраваны. Чакаецца, што з 25 снежня да 7 студзеня ў іх адпачне 24-25 тысяч чалавек, прычым палова з іх — замежнікі. Кошт навагодняга банкету ў санаторыях сёлета складзе каля 310 рублёў. Ахвотных правесці такім чынам галоўныя зімовыя святы дастаткова, таму знайсці вольныя месцы ўжо цяпер магчыма хіба што выпадкова — толькі калі хтосьці адмовіцца.
Больш за 12 тысяч рублёў за незаконнае звальненне. Менавіта столькі выплаціў наймальнік работніку па рашэнні суда
Траўматолаг нагадаў правілы паводзін у галалёд
У халодную пару павялічваецца рызыка не толькі прастудных захворванняў, але і траўм. Слізкі ад галалёду асфальт кожную хвіліну гатовы падставіць нам падножку. Кароткачасовы боль і сіняк — далёка не адзіныя магчымыя наступствы траўм канечнасцяў. Бываюць сітуацыі і больш сур’ёзныя.
ЖКГ да галалёду і снегападаў гатова
У зімовы перыяд асноўная задача прадпрыемстваў ЖКГ — забяспечыць бяспеку на прыдамавых тэрыторыях. У першую чаргу вычышчаюцца ганкі, падыходы да пад’ездаў, асноўныя пешаходныя сувязі, дваровыя праезды і дарожныя лесвіцы, каб людзі маглі дайсці да машыны, кантэйнернай пляцоўкі, прыпыначнага пункта. Для выканання работ па ачыстцы тэрыторыі ад снегу і правядзення супрацьгалалёдных мерапрыемстваў на прыдамавых тэрыторыях і жыллёва-эксплуатацыйных участках маецца ўвесь неабходны інвентар.
5 снежня адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра
У нашай краіне валанцёрскай дзейнасцю займаюцца тысячы людзей — як моладзь, так і людзі «сярэбранага» ўзросту. Яны дапамагаюць адзінокім пажылым і людзям з інваліднасцю, добраўпарадкоўваюць вайсковыя пахаванніі гістарычна-культурныя помнікі, падтрымліваюць цяжка хворых у бальніцах і хоспісах. Іх называюць людзьмі па-за ўзростам, полам, прафесіяй, светапоглядам, і іх нязменна аб’ядноўвае тое, што яны аддаюць часцінку сваёй цеплыні тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Старшыня ФПБ Юрый Сянько сустрэўся са студэнтамі БДУ
Адкрыты дыялог адбыўся ў рамках дыскусійнай пляцоўкі «Беларусь — свету», арганізатарам якога традыцыйна выступае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ініцыятыва дае магчымасць студэнтам нефармальна паразмаўляць з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў і экспертнай супольнасці. Сімвалічна, што сустрэча адбылася напярэдадні другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.
Анколагі расказалі, якія пухліны выклікае тытунь і ці можна іх выявіць на ранніх стадыях
Колькасць пацыентаў з анказахворваннямі расце, але гэта агульная тэндэнцыя як у краінах Еўропы, так і ў многіх іншых. І звязана яна найперш з павялічэннем працягласці жыцця і старэннем насельніцтва (рак, як вядома, — захворванне пажылых людзей), а таксама з магчымасцямі сучаснай медыцыны выяўляць злаякасныя новаўтварэнні на ранніх стадыях. Захваральнасць на рак у нашай краіне складае 640 новых выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.