Навiны
Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я
Нягледзячы на развіццё тэхналогій, умовы надвор’я па-ранейшаму сярод ключавых фактараў сельскагаспадарчай вытворчасці. Кліматычныя змены кідаюць выклік як аграрыям-практыкам, так і навуцы. Што супрацьпаставяць навукоўцы «нябеснай канцылярыі»? Ці можа анамальна цёплая зіма стварыць праблемы для ўраджаю азімых? І якія прагнозы на будучы сельскагаспадарчы сезон? Пра гэта «Звяздзе» распавялі ў Навукова-практычным цэнтры па земляробстве НАН Беларусі.
12 маладых вучоных прызналі найлепшымі
Падтрымка навуковай моладзі — абавязковая ўмова развіцця навукі. У 2019 годзе былі зацверджаны прэміі для таленавітых маладых навукоўцаў, якія працуюць у інстытутах і даследчых цэнтрах Нацыянальнай акадэміі навук. Дзве з іх штогод прысуджаюцца ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, тэхнічных навук (яны носяць імя акадэміка Ж. І. Алфёрава). Чатыры (імя акадэміка В. Ф. Купрэвіча) — уручаюцца за найлепшыя распрацоўкі ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук. І яшчэ дзве — імя акадэміка У. М. Ігнатоўскага — заснаваны ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.
Чым разнастаіць рацыён у халады?
Узімку спецыялісты па харчаванні даюць нам прыемнае права павялічыць каларыйнасць рацыёну. У халады арганізму трэба больш энергіі: значную яе частку ён накіроўвае на саграванне. І ўсё ж павялічваць каларыйнасць меню (у сярэднім на 10–15 %) дыетолагі рэкамендуюць не за кошт шкодных або пустых прадуктаў, то-бок фастфуду і салодкіх прысмакаў.
Як працоўны калектыў становіцца камандай?
Каманда — ключавы фактар поспеху любога прадпрыемства. Але, каб згуртаваць людзей, неабходна натхняльнае і камфортнае асяроддзе на працоўным месцы для кожнага.
Што купіць танней пасля Новага года?
У гандлі студзень — «час штылю». Выдаткаваўшы грошы за пераднавагоднія тыдні, пакупнік пачынае эканоміць, а продажы падаюць. Гандаль рэагуе на сітуацыю зніжкамі, часам вельмі значнымі, пра што памятаюць вопытныя спажыўцы. Такім чынам, што можна набыць «з розумам» да канца студзеня?
Як змяніць харчаванне, каб пражыць жыццё без раку?
У Комплексным прагнозе навукова-тэхнічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2045 года сярод актуальных задач, якія стаяць перад навукоўцамі ў сферы медыцыны, значная ўвага ўдзелена ранняй дыягностыцы анкалагічных захворванняў.
Справа для «Вялікага каменя»
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» ствараўся ў Беларусі як пляцоўка, якая дазваляе ўвасобіць у жыццё найбольш перадавыя, інавацыйныя бізнес-ідэі. Што атрымала рэалізацыю ў амаль ужо адышоўшым 2024 годзе і якія задачы ставіць перад сабой на надыходзячы 2025 год самы маштабны сумесны праект Беларусі і Кітая, расказаў «Звяздзе» першы намеснік кіраўніка адміністрацыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень» Пётр ЯКІМАЎ.
Пачым галоўны «зімовы прадукт»?
За час свайго існавання нашая спажывецкая рубрыка паспела набыць свае добрыя традыцыі. І адна з іх — з прыходам халадоў маніторыць цэны на сала. Гэты год не выключэнне. Такім чынам, давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.
Што варта паглядзець на выставе «Мая Беларусь»?
Першы беларускі электрамабіль і сімулятар кіравання трактарам, магчымасць набыць лекі ў робата-аптэкара і атрымаць глазураваны сырок у робата-дэгустатара, «памерацца ростам» з колам БелАЗа і адчуць на далонях «зорны пыл»... Калі вам не хапіла яркіх навагодніх уражанняў, свята для дзяцей, ды і для сябе асабіста, можна падоўжыць, пабываўшы на выставе дасягненняў «Мая Беларусь».