
Маск паведаміў аб першай аўтаномнай дастаўцы беспілотнага таксі кампаніі Tesla
Кіраўнік Tesla Ілон Маск абвясціў, што першая аўтаномная дастаўка беспілотнага таксі Tesla Model Y была ажыццёўлена на дзень раней за ўсталяваны тэрмін. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Штангістка Бондарава стала другой на міжнародным турніры ў Маскве
Беларуска Алена Бондарава стала сярэбраным прызёрам міжнароднага турніру па цяжкай атлетыцы «Кубак наймацнейшых спартсменаў» у Маскве, паведамляе БелТА.

Выставілі на таргі шкілет маладога цератазаўра — такіх усяго чатыры
Аўкцыённы дом Sotheby’s выставіў на таргі шкілет маладога Ceratosaurus nasicornis — аднаго з самых рэдкіх драпежных дыназаўраў позняга юрскага перыяду. Таргі адбудуцца 16 ліпеня ў Нью-Ёрку, паведамляе Smartpress.by.

Беларускія грацыі заваявалі 12 медалёў на спаборніцтвах у Іспаніі
Беларускія спартсменкі заваявалі тузін узнагарод міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Grand Premium 2025, які прайшоў у Іспаніі, паведамляе БелТА.

Прафсаюзная моладзь абмеркавала сацыяльныя гарантыі і падзялілася ініцыятывамі
Навучэнская, студэнцкая і рабочая моладзь 15-ці галіновых прафсаюзаў з усіх рэгіёнаў краіны сабралася на пасяджэнні Маладзёжнага Савета ФПБ, каб вызначыць напрамкі работы на бліжэйшы час і абмеркаваць найбольш актуальныя для іх тэмы: гарантыі, магчымасці павышэння кваліфікацыі і прафесійнага росту, падтрымка ініцыятыў і рэалізацыя праектаў на працоўных месцах.

У Гродне адбыўся ўрачысты выпуск студэнтаў-медыкаў
У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце вялікае свята — выпускны! Маштабнае мерапрыемства сабрала ў сценах абласной філармоніі ганаровых гасцей, выкладчыкаў, выпускнікоў і іх бацькоў. Быў дадзены старт вялікаму і цікаваму шляху, які пачалі больш за 580 маладых урачоў.

Выпуск афіцэраў ВНУ МУС адбыўся на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску
На плошчы Дзяржаўнага сцяга прайшоў урачысты рытуал выпуску афіцэраў, якія скончылі Акадэмію і Магілёўскі інстытут МУС. Пра гэта паведамляе БелТА.

Качанава: Беларуская партыя «Белая Русь» адбылася як палітычная сіла
Беларуская партыя «Белая Русь» адбылася як палітычная сіла. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.

Каля 300 курсантаў Ваеннай акадэміі Беларусі сталі афіцэрамі
У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся выпуск афіцэраў. Каля 300 учарашніх курсантаў развіталіся са сценамі роднай ваеннай навучальнай установы, паведамілі ў Міністэрстве абароны.