Навiны
Аптэка з робатам-фармацэўтам адкрылася ў Мінску
Намеснік Прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік правёў нараду па пытаннях аховы здароўя
Даступная медыцына — прыярытэт дзяржавы
Будучыня медыцыны — максiмальнае падаўжэнне жыцця чалавека
У нашы днi ахова здароўя — адна з найбольш iнавацыйных галiн навукi. Менавiта ў медыцыну па ўсiм свеце перш за ўсё iнтэгруюцца высокiя тэхналогii i найноўшыя навуковыя распрацоўкi. Мы пабывалi на выстаўцы ў рамках 30-га, юбiлейнага Мiжнароднага медыцынскага форуму «Ахова здароўя Беларусi — 2025», дзе свае дасягненнi прадставiлi больш за 190 экспанентаў з розных краiн. I высветлiлi, што будучыня медыцыны больш шматгранная i складаная, чым лекi ад раку цi перамога над каранавiрусам.
Чым унікальнае кардыяхірургічнае аддзяленне № 1 РНПЦ «Кардыялогія»?
На лячэнне ў РНПЦ «Кардыялогія» накіроўваюць самых складаных пацыентаў з усёй краіны. Штогод тут выконваецца больш за 3,5 тысячы высокатэхналагічных аперацый на сэрцы і сасудах. Прычым сёння перавага аддаецца малаінвазіўным аператыўным метадам лячэння, калі аперацыя праводзіцца праз невялікія разрэзы і праколы. Тое, што яшчэ дзесяцігоддзе таму немагчыма было і ўявіць, сёння стала руціннымі хірургічнымі ўмяшаннямі.
Тры модульныя ФАПы адкрылі ў Брэсцкай вобласці, на падыходзе — яшчэ чатыры
Не так даўно на ўрачыстае адкрыццё новага фельчарска-акушэрскага пункта сабралася ледзь не ўся вёска Зарэчка Драгічынскага раёна. Яно і зразумела. Увядзенне ў строй будынка вясковай медустановы важна для ўсіх, бо паспрыяе павышэнню якасці абслугоўвання кожнага пацыента, а таксама паляпшэнню ўмоў работы персаналу ФАПа.
Як штучны інтэлект дапамагае беларускім медыкам лячыць туберкулёз?
Штогод больш за 10 мільёнаў чалавек на планеце захворвае на туберкулёз. І ўжо ў 2023 годзе ён стаў асноўнай у свеце прычынай смерці ад інфекцыйных хвароб, пераўзышоўшы COVІD-19. У Беларусі захваральнасць на туберкулёз паступова зніжаецца. Пры гэтым у нашай краіне прымяняюцца інавацыйныя метады лячэння, уключаючы выкарыстанне новых сучасных прэпаратаў, скарачэнне тэрмінаў лячэння, а таксама відэакантроль і тэлемедыцынскае кансультаванне. Усё гэта дазваляе скараціць знаходжанне ў стацыянары і дасягнуць высокай эфектыўнасці лячэння і знізіць рызыкі заражэння.
Навошта праходзіць дыспансерызацыю?
Для яе праходжання можна ўзяць на працы адзін дзень, які аплаціць наймальнік. Дыспансерызацыя абавязковая для ўсіх і накіравана на папярэджанне і ранняе выяўленне захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, цукровага дыябету, бронха-лёгачных, анкалагічных і іншых хранічных неінфекцыйных захворванняў. Дыспансерызацыю людзі ад 18 да 39 гадоў праходзяць раз на тры гады, з 40 гадоў — штогод. Спецыялісты расказалі, якія абследаванні ўключае дыспансерызацыя і колькі часу займае, ці можна яе прайсці ў прыватных медцэнтрах і чым дыспансерызацыя адрозніваецца ад медагляду.
Як супрацоўнічаюць айчынныя навука і медыцына?
Для аказання медыцынскай дапамогі шырока выкарыстоўваюцца магчымасці інфармацыйных тэхналогій і штучнага інтэлекту.
У прыватнасці, яны могуць спрагназаваць рызыкі развіцця таго ці іншага захворвання ў чалавека. Акрамя таго, спецыяльныя комплексы прагназуюць аддаленыя наступствы для здароўя ў дзяцей, якія лечацца ад злаякасных захворванняў.
Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе
Узровень медыцынскіх паслуг, асабліва ў сельскіх населеных пунктах, заўсёды знаходзіцца ў полі зроку кіраўніцтва дзяржавы. Штогод у краіне адкрываюць новыя ўстановы аховы здароўя з сучасным тэхналагічным абсталяваннем, пазітыўныя змяненні закранаюць і фельчарска-акушэрскія пункты, якія з’яўляюцца для вяскоўцаў першым і часам адзіным пунктам хуткай медыцынскай дапамогі.
Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?
Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы займаюць лідзіруючае месца ў структуры захваральнасці і смяротнасці ў Беларусі. На іх пакутуе каля 30 % дарослага насельніцтва, прычым большасць з іх (60-65 %) маюць ішэмічную хваробу сэрца (ІХС). Інфаркт міякарда — самая цяжкая і распаўсюджаная форма вострай ІХС. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты, яго можна паспрабаваць папярэдзіць і звесці рызыкі да мінімуму. Якія меры дазволяць захаваць здароўе сэрца і пазбегнуць інфаркту, расказала ўрач-гігіеніст аддзела грамадскага здароўя Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аліна Мядзведзь.