Навiны
Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі абмеркавалі гандлёва-эканамічнае і тэхнічнае супрацоўніцтва
Адбылася тэлефонная размова Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына і Старшыні ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.
У Турцыі знайшлі схаваны мазаічны пакой узростам 1600 гадоў
Часам старажытныя гарады літаральна хаваюць свае таямніцы пад нагамі. У цэнтры Ізміра, на тэрыторыі антычнай Смірны, археолагі выявілі схаваны мазаічны пакой узростам каля 1600 гадоў з рэдкім сімвалам — вузлом Саламона. Пра гэта паведаміў smartpress.by
У Турцыі плануюць забараніць выкарыстанне ШІ для дзяцей да 15 гадоў
Улады Турцыі рыхтуюцца ўвесці ўзроставыя абмежаванні на выкарыстанне штучнага інтэлекту: доступ да ШІ-дадаткаў плануецца забараніць дзецям да 15 гадоў, перадае БелТА.
Пасольства Беларусі ў Анкары правяло дзіцячае свята і майстар-клас па вырабе традыцыйнай лялькі-матанкі
У Анкары ў пасольстве Беларусі для землякоў з нагоды старога Новага года было арганізавана дзіцячае свята і майстар-клас па вырабе традыцыйнай беларускай лялькі-матанкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў беларускай замежнай установе ў Турцыі.
«Культурная прастора»: ад мінулага да сучаснасці праз інавацыі
У апошні дзень мінулага года ўрад Беларусі зацвердзіў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора». Яна распрацавана на 2026-2030 гады і павінна быць забяспечана фінансаваннем у памеры 2,29 мільярда рублёў, паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Турыст упаў са сцяны форта пад Гроднам, калі рабіў сэлфі
Турыст упаў са сцяны форта пад Гроднам, калі рабіў сэлфі, яму дапамаглі кіроўца і міліцыянер, які праязджаў непадалёк. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
«Камароўка» павінна стаць аб’ектам гастратурызму
Менавіта гэта пытанне было ўзнята падчас семінара, які правяло Нацыянальнае агенцтва па турызме. Самы вялікі прадуктовы рынак Беларусі стаў месцам сустрэчы прадстаўнікоў тургаліны, кампаній, гатовых уключыць «Камароўку» ў экскурсійныя маршруты. Удзельнікі прайшліся па гандлёвых радах, высветлілі, як у лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы правяраецца якасць прадуктаў, даведаліся пра некаторыя сакрэты рынку, а таксама абмеркавалі, як яго ператварыць у адзін з ключавых аб’ектаў гастратурызму.
У прыемнай кампаніі правядуць час усе, хто пазнаёміцца з новымі кнігамі, якія ўбачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда»
Кожная з іх уяўляе сабой чароўную прастору з казачнымі гісторыямі, у якіх мудрасць і дабрыня герояў наглядна дэманструюць чытачам важныя аўтарскія пасылы пра наша жыццё і яго шматграннасць. Там любая сітуацыя і ўчынак — гэта вынік, абумоўлены выбарам і досведам дзеючых асоб. І каб навучыцца чамусьці новаму, так важна паглядзець на свет вачыма іншага.
Мароз і Зюзя ў сучасных інтэр’ерах, або Ці не завесці дома Хута замест ката?
Колькі спрадвечных беларускіх міфалагічных істот вы можаце назваць? Напэўна, некалькіх згадаеце... Між тым іх было прыдумана вялікае мноства, і ў кожнай мясцовасці былі свае.
У Беларусі зацверджаны памеры надбавак сельгасвытворцам у 2026 годзе
У Беларусі зацверджаны памеры надбавак сельгасвытворцам у 2026 годзе. Адпаведную пастанову «Аб выплатах у выглядзе субсідый на адзінку рэалізаванай і (або) накіраванай у апрацоўку (перапрацоўку) сельскагаспадарчай прадукцыі» падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.