Навiны
Вальсы, маршы і гукі кавадлы. Канцэрт «Стары Новы год у філармоніі» пройдзе ў Мінску
Канцэрт на Стары Новы год адбудзецца сёння ў Белдзяржфілармоніі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры, перадае БелТА.
Чатыры беларусы набралі ачкі ў матчах Амерыканскай хакейнай лігі
Чатыры беларусы вызначыліся рэзультатыўнымі дзеяннямі ў матчах чацвярга ў рэгулярным чэмпіянаце Амерыканскай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.
Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» — зноў у Расіі. Дзе ўбачаць праект у бліжэйшай перспектыве?
Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» з моманту свайго з’яўлення і сустрэч з на розных пляцоўках нашай краіны ўжо паспеў пакінуць след у душы ўсіх, хто на ім пабываў. Варта адзначыць, што аўтарскі калектыў праекта ў складзе мастацкага кіраўніка Маладзёжнага тэатра Уладзіславы Арцюкоўскай і паэта-песенніка Ганны Лукашэнкі сёлета адзначаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне» за значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці, умацаванне духоўных каштоўнасцяў беларускага народа. Але з атрыманнем прызнання на высокім дзяржаўным узроўні сцэнічнае жыццё праекта не спыняецца. Прынята рашэнне аб паказе канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» ў некаторых буйных гарадах і рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.
Беларусы пачалі падрыхтоўку да фіналу чэмпіянату Еўропы па міні-футболе
Зборная Беларусі па міні-футболе пачала падрыхтоўку да галоўнага старту сезона — фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы, паведамляе БелТА.
Беларусь паднялася на дзве пазіцыі ў рэйтынгу самых уплывовых пашпартоў свету
Беларусь займае 60-ы радок у рэйтынгу самых уплывовых пашпартоў свету 2026 года The Henley Passport Index — гэта вынікае з апублікаваных у студзені даных рэйтынгу.
Зборная Беларусі адкрые новы сезон матчам з футбалістамі Кіпра
Баскетбалісты «Мінска» саступілі «Уралмашу» ў Адзінай маладзёжнай лізе ВТБ
"Мінск" не змог у другі раз абгуляць баскетбалістаў екацярынбургскага "Уралмаша" ў дамашнім паядынку Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ, паведамляе БелТА.
Прадпрымальнік практыкаваў зарплаты «ў канверце»
Гэта высветлілася падчас праверкі ў сувязі са спыненнем яго прадпрымальніцкай дзейнасці. Інспекцыя МПЗ па Шклоўскім раёне выявіла, што ў ходзе аказання паслуг па грузавых перавозках зарплата тром работнікам, з якімі не былі заключаны працоўныя адносіны, выплачвалася «ў канвертах».
«Прыгожая гісторыя на апошніх секундах». Шыпачоў пра тысячны бал у КХЛ
Нападаючы мінскага «Дынама» Вадзім Шыпачоў пракаменціраваў дасягненне адзнакі ў тысячу балаў за кар’еру ў КХЛ, паведамілі БелТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.
Больш за 42 тыс. чалавек зарэгістраваліся на другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання
Больш за 42 тыс. чалавек у Беларусі зарэгістраваліся на другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання (РТ), паведаміў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.