Навiны
Alibaba інвесціруе звыш 380 мільярдаў юаняў ў будаўніцтва воблачнай інфраструктуры
Карпарацыя Alibaba Group у бліжэйшыя тры гады інвесціруе больш за 380 млрд. юаняў у будаўніцтва воблачнай і апаратнай інфраструктуры штучнага інтэлекту (ШІ), перадае «Сіньхуа».
Горад Пуэр — цэнтр кававага турызму ў Кітаі
Горад Пуэр, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), знаходзіцца на шыраце Паўночнага тропіка. Геаграфічнае размяшчэнне робіць яго ідэальным месцам для вырошчвання кавы. Пуэр стаў адным з першых рэгіёнаў, дзе пачалі культываваць каву ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі час сакуры
У шанхайскім парку «Гуцунь» з 15 сакавіка па 15 красавіка праходзіць 15-ты фестываль сакуры, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Карлюкевіч: Мару пра тое, што зробленае перакладчыкамі беларускай літаратуры ў XXI стагоддзі будзе дбайна вывучацца
12 сакавіка ў Мінску адкрылася XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Больш за 20 краін прадстаўляюць на гэтым асветніцкім форуме сотні, тысячы новых кніг, выдадзеных у розных кутках свету. І не згубяцца, відавочна, сярод гэтага мноства шматколерных вокладак і кнігі беларускіх пісьменнікаў з паэтычнымі і празаічнымі творамі ў перакладзе на іншыя мовы. Пра гэта — наша размова са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Карлюкевічам.
У Кітаі паслядоўна рэалізуюць праграму адраджэння вёскі
Кітай паслядоўна прасоўвае ўсебаковае адраджэнне вёскі, цэнтральныя ўлады выпусцілі «Дакумент нумар 1» на 2025 год, у якім выкладзены дадатковыя меры па падтрымцы такіх намаганняў. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Ван Цзіньчэнь, перадае «Сіньхуа».
У Хунху штогод вырабляюць 300 тысяч тон лотасавых каранёў
Горад Хунху ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай) па праву лічыцца найбуйнейшым вытворцам лотасавых каранёў, штогод пастаўляючы на рынак амаль 300 тыся тон гэтага прадукта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі запусцілі падводны кластар дата-цэнтраў
У Кітаі запусцілі наватарскі падводны кластар дата-цэнтраў са штучным інтэлектам (ШІ) каля ўзбярэжжа самай паўднёвай правінцыі Хайнань. Гэта значны скачок наперад у галіне ўстойлівых высокапрадукцыйных вылічэнняў, перадае «Сіньхуа».
Замежныя інвестары высока ацэньваюць інавацыйны патэнцыял Кітая
Многія замежныя фінансавыя і інвестыцыйныя арганізацыі лічаць, што Кітай пастаянна ўдасканальвае свае навукова-тэхнічныя дасягненні і стварае больш поўны вытворчы ланцужок. Гэта садзейнічае бесперапыннаму росту міжнароднай канкурэнтаздольнасці краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Беларускія парламентарыі вітаюць прыняцце Генасамблеяй ААН рэзалюцыі аб 80-годдзі Перамогі
У аўторак Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла рэзалюцыю пад назвай «Васьмідзясятая гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны». У ёй у тым ліку прапанавана адзначыць адпаведным чынам гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны, правесці спецыяльнае ўрачыстае пасяджэнне Генеральнай Асамблеі на працягу другога тыдня мая 2025 года і ў далейшым праводзіць такія пасяджэнні кожныя пяць гадоў.
Кітай пацвярджае прыхільнасць рэформам і адкрытасці
Тыя, хто імкнецца зразумець траекторыю і накіраванасць развіцця другой па велічыні эканомікі свету, заўважаць ключавую тэму на сёлетніх «двух сесіях» у Кітаі — рэформы і адкрытасць, перадае «Сіньхуа».