Навiны
Да Дня медработніка Белстат падрыхтаваў тэматычны агляд
Штогод у кожную трэцюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца дзень медыцынскага работніка. З нагоды прафесійнага свята Белстат склаў «медыцынскую» статыстыку.
Фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне завяршыўся канцэртам у памяць аб Мулявіне
XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Мала93ечна-2025» завяршыўся канцэртнай праграмай «Незабыўнае...», прысвечанай творчасці Уладзіміра Мулявіна і ансамблю «Песняры».
Амфітэатр у Маладзечне сабраў любіцеляў роднай культуры. Фестываль беларускай песні і паэзіі адкрыўся
Любіцелі беларускай культурнай спадчыны і здабытку сабраліся 13 чэрвеня на канцэрце-адкрыцці XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «МАЛАДЗЕЧНА-2025», паведамляе БелТА.
Хрэнін: Беспілотнікі — важны кампанент, але нам таксама патрэбны артылерыя, танкі і баявыя машыны
Фестываль беларускай песні і паэзіі адкрыўся ў Маладзечне
Канцэрт-адкрыццё фестывалю прысвяцілі творчасці беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Алега Елісеенкава. Ён шмат гадоў свайго жыцця аддаў фестывалю ў Маладзечне і ў цэлым беларускаму музычнаму мастацтву.
У панядзелак пачнецца прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі
Цяпер дакументы будуць прымацца з 18 ліпеня да 17 жніўня замест 20 ліпеня і 14 жніўня адпаведна. Для абітурыентаў з базавай адукацыяй на навучанне за кошт сродкаў бюджэту вызначаны тэрмін з 18 ліпеня да 1 жніўня, на платнай аснове — да 12 жніўня. Выпускнікі з атэстатам аб сярэдняй адукацыі будуць падаваць дакументы з 18 ліпеня да 6 жніўня, на платнай аснове — з 18 ліпеня да 14 жніўня. Прыём на ўзровень ПТА будуць ажыццяўляць 160 устаноў адукацыі з 15 чэрвеня да 23 жніўня.
Каля 800 байцоў студатрадаў сабраліся на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця семестра
На плошчы Дзяржаўнага сцяга сабраліся дзяўчаты і хлопцы, якія не проста любяць Радзіму, а гатовыя дзейнічаць і рухацца наперад, займацца добрымі і карыснымі справамі дзеля яе росквіту. Штабам студэнцкіх атрадаў, штабам рэспубліканскіх працоўных праектаў — зводным студэнцкім атрадам паводле кірункаў іх дзейнасці ўручылі «Працоўныя пуцёўкі».