Навiны
Міжпарламенцкае і рэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана дае добрыя вынікі
Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрболам Султанбаевым.
Ці будзе вынік ад спартыўнай дыпламатыі?
Размовы аб міжнароднай ізаляцыі беларускага спорту ўсё яшчэ застаюцца актуальнымі. І гэта сумна. Але паступова несправядлівыя і недарэчныя санкцыі з нашага спорту здымаюцца. І гэта добра.
Без каго дзяржава абыдзецца, адкуль павінна ісці ідэалогія і хто — вочы Прэзідэнта
Цытаты мінулага рабочага тыдня кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка: Сёння няма тых пытанняў, што не мелі б палітычны характар
Жорсткія патрабаванні, крытычныя заўвагі і падыходы, якія павінны выконвацца пры вырашэнні найважнейшых дзяржаўных пытанняў, былі агучаныя на сустрэчы з палітычным штабам краіны. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, на якой актуалізаваў задачы і расставіў акцэнты.
Лукашэнка: Аванс, які дзяржава выдзеліла беларускаму кінематографу, так і не адпрацаваны
Цытату аб тым, што кіно — найважнейшае з усіх мастацтваў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадваў неаднойчы, адзначаючы, што цалкам падзяляе меркаванне аўтара гэтых слоў. Кіраўнік дзяржавы заўсёды цікавіцца станам айчыннага кінематографа, яго праблемамі і перспектывамі. У аўторак Прэзідэнт прысвяціў гэтай тэме шырокую нараду. Разглядалі надзённыя, а недзе і балючыя пытанні ў сэрцы айчыннага кінематографа — на кінастудыі «Беларусьфільм».
На мінулым тыдні Брэст прыняў адразу некалькі спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы
Чым парадавалі лёгкаатлеты?
Аляксандр Лукашэнка: «Перакананы, гэты стадыён стане сімвалам моцнага беларуска-кітайскага сяброўства»
Беларускія спартсмены атрымалі цудоўны падарунак.
Аляксандр Лукашэнка: За Беларусь вы можаце быць абсалютна спакойныя
Аб духоўным і дзяржаўным гаварыў Прэзідэнт з прадстаяцелем Рускай праваслаўнай царквы.
У якіх сферах Беларусь і Кітай карысныя адно аднаму?
Падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай абмяркоўваліся розныя тэмы нашага супрацоўніцтва. Але асноўнай беларускі лідар назваў тэхнічную мадэрнізацыю — тое, без чаго немагчыма ўявіць нармальнае развіццё сучаснай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка часта нагадвае пра тое, што вытворчасць і прадпрыемствы павінны развівацца, удасканальвацца для таго, каб быць канкурэнтаздольнымі на рынках. Таму гэты візіт Прэзідэнта Беларусі ў Кітайскую Народную Рэспубліку адкрывае новыя перспектывы. Пэўныя напрацоўкі за гады супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ўжо ёсць. Але, як вядома, сутнасць беларуска-кітайскіх адносін у пастаянным прагрэсе. Тым больш што 2024-ы і 2025-ы аб’яўлены гадамі супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый.
Фестываль «Вытокі» пройдзе ў Паставах 5-7 чэрвеня
Яркае беларускае лета пачынаецца маштабным фестывалем «Вытокі». Сёлета спартыўна-культурнае свята 5–7 чэрвеня прыме адзін з самых найпрыгажэйшых гарадоў Віцебшчыны — Паставы.