Навiны
У ноч на 10 ліпеня ў выніку праходжання па Беларусі навальнічнага фронту найбольш пацярпелі Віцебская і Магілёўская вобласці
Ісачанка на адкрыцці «Купалля» ў Александрыі: лейтматывам свята стала славянскае сяброўства
Лейтматывам свята «Купалле» стала славянскае сяброўства. Такое меркаванне падчас урачыстага адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, перадае БелТА.
Паштальён са Слаўгарада Святлана Шэдава адзначана на рэспубліканскім узроўні
На абслугоўванні паштальёна мотадастаўкі Слаўгарадскага ўчастка паштовай сувязі Святланы Шэдавай 17 населеных пунктаў і дзве гарадскія вуліцы ў райцэнтры.
Конкурс патрыятычных вершаў сярод медработнікаў арганізавалі ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці сярод медыцынскіх работнікаў праходзіць конкурс патрыятычных вершаў «Памятаем! Ганарымся!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Александрыя збірае сяброў: што цікавага будзе на свяце?
Да рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») засталося менш за месяц. Яно традыцыйна пройдзе ў першыя выхадныя ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на беразе ракі Днепр. Гэта рака са старажытных часоў аб’ядноўвала ўсходнеславянскія народы, была для іх агульнай воднай артэрыяй на гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі».
Статус шматдзетнага бацькі не пацвердзіўся
Магіляўчанін даведаўся пра гэта ў выніку судовай экспертызы па устанаўленні бацькоўства ў адносінах да чатырох дзяцей, якіх ён выхоўваў і лічыў роднымі.
У Магілёўскай вобласці з 27 мая праводзіцца планавы вучэбны збор з ваеннаабавязанымі
З 27 мая праводзіцца планавы вучэбны збор з ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Магілёўская моладзь прыняла эстафету ў рэспубліканскай акцыі
Пешаход загінуў пад коламі фуры ў Магілёўскай вобласці
Смяротнае ДТЗ, у выніку якога загінуў пешаход, адбылося ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ў ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.