Top.Mail.Ru

Навiны

Бабруйчанін патануў у лужыне
238

Бабруйчанін патануў у лужыне

Трагічна скончылася для 59-гадовага бабруйчаніна сустрэча з 43-гадовым земляком, які папрасіў цыгарэту. Ён груба адмовіў незнаёмцу і пачалася драка. Ад удару мужчына ўпаў тварам у лужыну і заціх. Апанент спрабаваў яго выратаваць, вызваў хуткую дапамогу, але бабруйчанін памёр. 

Толькі 24 дні ці нават сем — якія водпускі належаць абавязаным асобам у Беларусі
204

Толькі 24 дні ці нават сем — якія водпускі належаць абавязаным асобам у Беларусі

Абавязаным асобам, якія працаўладкаваны па судовай пастанове, заканадаўства прадастаўляе абмежаваны пералік водпускаў. Адвакат, загадчык юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Вікторыя Раманчыкава растлумачыла, на які водпуск яны могуць разлічваць.
Парламентарыі выказалі ўдзячнасць Партугальскай камуністычнай партыі за падтрымку Беларусі ў Еўрапарламенце
249

Парламентарыі выказалі ўдзячнасць Партугальскай камуністычнай партыі за падтрымку Беларусі ў Еўрапарламенце

Беларускія парламентарыі выказалі ўдзячнасць Партугальскай камуністычнай партыі (ПКП) за распаўсюджванне ў Еўропе праўдзівай інфармацыі пра Беларусь, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў на сустрэчы з дэлегацыяй Партугальскай камуністычнай партыі і дэпутатамі партугальскага парламента — членамі ПКП, перадае БелТА.

Беларусь і Тайланд выпрацавалі ключавыя кірункі развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай сферы
190

Беларусь і Тайланд выпрацавалі ключавыя кірункі развіцця супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

Беларуская дэлегацыя на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерыем Равенкам знаходзіцца з рабочым візітам у Бангкоку, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.


У якім выпадку мужу і жонцы абаім трэба заплаціць падатак за кватэру, растлумачылі ў МПЗ
202

У якім выпадку мужу і жонцы абаім трэба заплаціць падатак за кватэру, растлумачылі ў МПЗ

У якім выпадку мужу і жонцы трэба абаім заплаціць падатак за кватэру, расказаў БелТА на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб - начальнік упраўлення падаткаабкладання маёмасці і прадпрымальніцкай дзейнасці фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Дзяніс Церашкоў.


Пазбаўленая бацькоўскіх правоў мінчанка завінавацілася дзяржаве 51,5 тыс. BYN за ўтрыманне дваіх сыноў
308

Пазбаўленая бацькоўскіх правоў мінчанка завінавацілася дзяржаве 51,5 тыс. BYN за ўтрыманне дваіх сыноў

Вынесены прысуд 44-гадовай гараджанцы, якая ўхілялася ад кампенсацыі сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне яе сыноў, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Экспанентны рост ваенных бюджэтаў запавольвае сусветную эканоміку ў доўгатэрміновым перыядзе

Экспанентны рост ваенных бюджэтаў запавольвае сусветную эканоміку ў доўгатэрміновым перыядзе

Сумны факт: сусветная эканоміка пачынае мілітарызавацца. У той час як грамадзянскія сектары адчуваюць усё большыя складанасці, гандаль зброяй расце, павялічваюцца выдаткі на розныя ваенныя пастаўкі: ад ануч да спецыяльнай арматуры для будаўніцтва магутных сховішчаў. І самае трывожнае, што гэты працэс рызыкуе стаць самаўзнаўляльным. З аднаго боку, бяспека сёння стаіць на першым плане ва ўсіх рэгіёнах. Міжнародная напружанасць нарастае, таму ўзмацненне ваеннай кампаненты выглядае цалкам лагічным, калі і не заўсёды апраўданым. З другога боку, эканамічны рост у значнай ступені падаграваецца пашырэннем мілітарызацыі. У наяўнасці так званае ваеннае кейнсіянства, калі ваенныя пастаўкі ствараюць попыт у прамысловасці і іншых сферах. У кароткатэрміновым перыядзе гэта дазваляе загрузіць тыя ці іншыя магутнасці, нават стварыць бачнасць дабрабыту. Але гэта толькі маскіруе сістэмныя і прынцыповыя праблемы і складанасці, якія назапасіліся ў светагаспадарчай сістэме.

Мінчанка ўзяла напракат гульнявую кансоль з двума геймпадамі і здала ў ламбард
220

Мінчанка ўзяла напракат гульнявую кансоль з двума геймпадамі і здала ў ламбард

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 35-гадовай раней судзімай гараджанкі, якую абвінавачваюць у здзяйсненні махлярства, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Спякота вяртаецца? Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі на 15 жніўня
271

Спякота вяртаецца? Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі на 15 жніўня

У Беларусі днём 15 жніўня па паўднёвым захадзе тэмпература паветра дасягне 30 градусаў. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У кітайскім Сіцзане ўкладзены значныя інвестыцыі ў захаванне старажытных рукапісаў

У кітайскім Сіцзане ўкладзены значныя інвестыцыі ў захаванне старажытных рукапісаў

Кітай інвесціраваў больш за 110 мільёнаў юаняў у праект па захаванні і выкарыстанні старажытных рукапісаў, у тым ліку рукапісаў на пальмавым лісці палаца Патала ў Сіцзанскім аўтаномным раёне (САР, Паўднёва-Заходні Кітай, перадае «Сіньхуа».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю