Навiны
За суткі ў Беларусі затрымалі пяцярых кур’ераў махляроў
У Беларусі за суткі затрымалі пяцярых кур’ераў, якія працавалі па ўказаннях тэлефонных ашуканцаў, у іх канфіскавалі амаль 200 тыс. рублёў. Усяго ў міліцыю паступіла звыш 400 паведамленняў аб званках аферыстаў, зарэгістраваны 43 злачынствы, учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведамляе «Минск-Новости».
Беларусь ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб стварэнні агульнага рынку каштоўных металаў і камянёў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама вырабамі з іх. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Юрый Сянько: Усе прафсаюзныя санаторыі будуць абноўлены да 2030 года
ФПБ актыўна ўключана ў рэалізацыю задач па развіццю турызму ў краіне. Пра гэта расказаў старшыня нацыянальнага прафцэнтра Юрый Сянько ў час сустрэчы з працоўным калектывам «Санаторыя «Нарач», якая прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання і была прысвечана тэме развіцця турызму ў Беларусі.
МЗС Беларусі заявіў пратэст часоваму паверанаму ў справах Літвы з-за парушэння дзяржмяжы БПЛА
У Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Літвы ў Беларусі Эрыкас Вілканецас. Яму быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з чарговым грубым парушэннем дзяржаўнай мяжы Беларусі беспілотным лятальным апаратам з тэрыторыі Літвы. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Руслан Варанкоў, паведамляе БелТА.
Нацыянальны мастацкі музей выкупіў у беларуса Слуцкі пояс
Слуцкі пояс выкупіў у прыватнай асобы Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Пярцоў: маладыя людзі як прафесіяналы і патрыёты здольныя вывесці турызм у Беларусі на новы ўзровень
Маладыя людзі як прафесіяналы і патрыёты сваіх рэгіёнаў здольныя вывесці турызм у Беларусі на больш высокі ўзровень. Такое меркаванне выказаў 21 мая ў Пінску першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.
У Мінску праходзіць форум жанчын-прадпрымальнікаў Саюзнай дзяржавы
Учора ў сталічным кінатэатры «Масква» стартаваў двухдзённы форум, які праводзіцца ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны. Яго арганізатары — Мінэканомікі, Мінгарвыканкам, Беларускі саюз жанчын.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць маніторынг цэн і асартыментаў у сваіх выбарчых акругах
Пытанне справядлівага цэнаўтварэння знаходзіцца на пастаянным кантролі ў беларускага лідара. Яно і зразумела: бо менавіта на цэны ў першую чаргу звяртаюць увагу людзі, прыходзячы ў краму ці на рынак. І мы ўжо прывыклі, што на прылаўках прадстаўлены шырокі асартымент, і што асабліва радуе — кошты не кусаюцца. І ў гэтым заслуга той жорсткай палітыкі, якую праводзіць кіраўнік дзяржавы. «Паўтараю тым, хто не разумее: людзі ядуць прадукты, а не статыстыку. Таму кантроль за цэнамі павінен быць жорсткім, а іх фарміраванне — справядлівым», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 17 лютага справаздачу ўрада за 2025 год.
У адзіны дзень інфармавання гаварылі аб новых кірунках развіцця турызму ў Беларусі
У сваёй прамове на цырымоніі ўступлення на пасаду 25 сакавіка 2025 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць далейшае развіццё турыстычнай галіны краіны. «Задача пяцігодкі — зрабіць турызм нацыянальным праектам. Адкрыць свету нашы гісторыю, культуру і мову», — такія задачы паставіў кіраўнік дзяржавы.
Беларускія більярдысты вяртаюцца на сусветную арэну
Сусветная канфедэрацыя більярднага спорту (WCBS) зняла ўсе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.