Навiны
Галкіпер «Дынама» Фукале прызнаны найлепшым варатаром лістапада ў КХЛ
Кантынентальная хакейная ліга на падставе статыстычных даных і аналітычнай ацэнкі матчаў вызначыла найлепшых гульцоў лістапада ў чатырох намінацыях, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ.
Найлепшым варатаром упершыню ў кар’еры прызнаны галкіпер мінскага «Дынама» Зак Фукале, які атрымаў пяць перамог у сямі матчах месяца з каэфіцыентам надзейнасці 1,44. Па варотах канадца было нанесена 180 кідкоў, з якіх ён адбіў 170 (94,44 %). У матчах з «Сібір’ю» (7:0) і «Спартаком» (6: 0) Фукале згуляў «на нуль».
Таксама лаўрэатамі лістапада сталі абаронца СКА Трэвар Мэрфі, нападаючы «Металурга» Уладзімір Ткачоў і пачатковец «Салавата Юлаева» Аляксандр Жароўскі. Усяго ў мінулым месяцы было згуляна 119 матчаў, у якіх прынялі ўдзел 625 хакеістаў. Сярэдняя выніковасць склала 5,51 шайбы за гульню.
Завяршыўся чарговы чэмпіянат краіны па футболе
Эксперты прагназуюць стабілізацыю цэн на жыллё ўжо ў студзені
На думку старшыні савета Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць» Мікалая ПРАСТАЛУПАВА, цэны на кватэры ў Мінску ўжо дасягнулі свайго максімальнага значэння. У той жа час, прадаўцы нерухомасці на працягу ўсяго снежня чакаюць на рынку павышэння актыўнасці пакупніцкага попыту.
«Нацыянальны аэрапорт Мінск» атрымаў Прэмію Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці па выніках работы за 2024 год
Беларуска Азарава заняла пятае месца на чэмпіянаце свету па каратэ
Беларуска Марыя Азарава ўвайшла ў шасцёрку наймацнейшых на чэмпіянаце свету па каратэ 2025 года ў сталіцы Егіпта Каіры, паведамляе БелТА.
Маскоўскія барцы выйшлі ў паўфінал «Лігі храбрых»
Каманда Маскоўскай вобласці стала апошнім паўфіналістам юнацкага барцоўскага турніру «Ліга храбрызх, паведамляе БелТА.
Хакеісты «Нёмана» і «Віцебска» дамагліся перамог у матчах Экстралігі
Гродзенскі «Нёман» і «Віцебск» атрымалі перамогі ў матчах 29-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай Экстралігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.
Мінск прымае «Фінал чатырох» баскетбольнага Кубка Беларусі сярод мужчын
У Мінску сёння пачынаецца вырашальны этап розыгрышу Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд, паведамляе БелТА.
Дзяржстандарт пашырыў праект праграмы апераджальнай стандартызацыі да 130 дакументаў
Падатковыя органы выкрылі схему «чорных» зарплат
Азартная гульня з законам скончылася фіяска для ТАА «Ф», якое ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі азартных гульняў. Паведаміла Міністэрства па падатках і зборах.