Навiны
Бензін і дызель ёсць, чэргаў і абмежаванняў няма. У гэтым упэўнілася карэспандэнт «Звязды», наведаўшы АЗС на памежжы з Расіяй
Віцебскую вобласць у агульным маштабе можна лічыць беларускім рэгіёнам, які мяжуе з Расійскай Федэрацыяй. Асноўныя ж аўтамагістралі, якія звязваюць суседнія дзяржавы, пралягаюць з Віцебска праз гарадскія пасёлкі Езярышча і Лёзна, дзе ўладкаваны аўтазаправачныя станцыі. Як жа тут ідуць справы з наяўнасцю паліва? Высвятлялі на самай што ні на ёсць памежнай з Расіяй АЗС № 17 «Беларуснафты».
Як разлічваецца бальнічны для тых, хто пачынае працоўную дзейнасць, расказалі ў Мінпрацы
Як разлічваецца бальнічны для тых, хто толькі пачынае сваю працоўную дзейнасць, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведаміла БелТА.
Беларускія банкі арыентаваны на распрацоўку ўласных ўстойлівых мадэляў ШІ — Галоўчанка
Беларускія банкі арыентаваны не на чужыя рашэнні, а на распрацоўку ўласных устойлівых мадэляў ШІ. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка на выязной нарадзе па пытаннях укаранення ШІ ў банкаўскую дзейнасць, паведаміла БелТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
Узбекістан зацікаўлены ва ўкараненні беларускага вопыту пры будаўніцтве АЭС
Узбекістан зацікаўлены ва ўкараненні беларускага вопыту пры будаўніцтве на сваёй тэрыторыі атамнай электрастанцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла БелТА.
Прывезлі тры фуры дэкарацый: Чалябінскі тэатр оперы і балета імя Глінкі выступае ў рамках праекта «Гастрольнае лета ў Вялікім»
Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава адзначыла, што ў Беларусь прывозяць пастаноўкі, якіх няма ў афішы нашага тэатра. Для гледачоў гэта магчымасць пазнаёміцца з новымі творамі, і прыхільнікі тэатра ахвотна карыстаюцца ёю, пра што сведчыць цікавасць да паказаў 8 і 9 ліпеня. Улічвала гэты момант пры планаванні гастроляў і кіраўніцтва Чалябінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Міхаіла Глінкі. Яго дырэктар Уладзімір Дасаеў паведаміў, што балет «Мата Хары» наогул больш нідзе не ідзе, акрамя Чалябінска. «Раймонда» — балет канца ХІХ стагоддзя, кампазітар Аляксандр Глазуноў стварыў яго паводле лібрэта Марыуса Пеціпа.
Беларусь і Узбекістан зацвердзілі дарожную карту развіцця супрацоўніцтва на 2026—2030 гады
Беларусь і Узбекістан зацвердзілі дарожную карту па развіцці гандлёва-эканамічнага і сацыяльна-гуманітарнага супрацоўніцтва на 2026—2030 гады, перадае БелТА.
Кітай паскарае камерцыялізацыю лятучых аўтамабіляў
Кітай актыўна развівае эканоміку малых вышынь як адну з перспектыўных галін будучыні і прасоўвае камерцыйнае прымяненне электрычных лятальных апаратаў вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (eVTOL). Чакаецца, што ў перспектыве гэта сфера сфарміруе прамысловы кластар коштам дзясяткі трыльёнаў юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.
Кінолаг: Сабакі па-асабліваму ставяцца да дзяцей
Аднак не варта дазваляць малым парушаць межы жывёлы, нават калі яна вельмі цярплівая
Юрыя Валяватага прадставілі на пасадзе памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў прадставіў сёння ў Гомельскім аблвыканкаме мясцовай вертыкалі і актыву паўднёва-ўсходняга рэгіёна новага памочніка Прэзідэнта Беларусі — інспектара па Гомельскай вобласці Юрыя Валяватага, прызначанага на гэту пасаду кіраўніком дзяржавы 8 ліпеня.
Лукашэнка бачыць рэальныя магчымасці для росту тавараабароту з Узбекістанам да $2 млрд да 2030 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць рэальныя магчымасці для росту тавараабароту з Узбекістанам да $2 млрд да 2030 года. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах у шырокім складзе з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае БелТА.