Навiны
Барэц грэка-рымскага стылю Павел Глінчук: «Я хачу паказваць прыгожую барацьбу»
У гэтага хлопца ўсё ідзе па плане. Здаецца, сваю спартыўную кар’еру барэц грэка-рымскага стылю Павел Глінчук развівае менавіта такім чынам. У 2021-м ён выйграў юніёрскі чэмпіянат свету, заваяваў «серабро» на чэмпіянаце свету сярод спартсменаў да 23 гадоў, стаў бронзавым прызёрам кантынентальнага першынства сярод юніёраў. У 2023-м выйграў чэмпіянат свету U-23, дарэчы, першы залаты медаль гэтага турніру для беларускай барацьбы. У мінулым месяцы Павел Глінчук заваяваў «бронзу» ўжо дарослага чэмпіянату свету. Крок за крокам ідзе да сваіх мэт. Без складанасцяў не абыходзіцца, але і з імі ён спраўляецца спакойна і ўпэўнена. Як гэта ўдаецца, Павел Глінчук расказаў «Звяздзе».
Шымановіч стаў шостым на 200-метроўцы брасам на этапе Кубка свету ў ЗША
У амерыканскім Кармелі завяршыўся першы этап Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе 2025 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.
Лукашэнка аб акцэнтах у рабоце мясцовай вертыкалі: несці адказнасць за ўсё і не адбрыквацца ад людзей
Кіраўнікі мясцовай вертыкалі павінны несці адказнасць за ўсё, што адбываецца на даручанай ім тэрыторыі і ўважліва працаваць з людзьмі. Такія акцэнты ў іх дзейнасці расставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, паведамляе БелТА.
Дзюдаіст Сідорык перамог на міжнародным турніры ў Казахстане
Беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі міжнароднага турніру па дзюдо Aktau Asian Open у Казахстане, паведамляе БелТА.
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі пяты матч запар у МХЛ
Коласаў дапамог «Ліхай Вэлі» дамагчыся перамогі на старце сезона АХЛ