Навiны
Ход будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея разгледзелі ва ўрадзе
Ход будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея разгледзелі на рабочай нарадзе ў Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Гран-пры 65-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» атрымала выданне «Час выбраў» Выдавецкага дома «Звязда»
Высокая ацэнка творчасці, таленту і працы
У Паставах пройдзе нацыянальны адбор удзельнікаў на «Славянскі базар у Віцебску»
Беларускія пісьменнікі адзначаны казахскім інстытутам
У Беларусі добра ведаюць творчую і навуковую каманду Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Аўзэва пры Камітэце па навуцы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан. Менавіта гэтая навукова-даследчыцкая пляцоўка найперш спрыяе развіццю беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе.
Нацбанк не выключае магчымасці зніжэння стаўкі рэфінансавання
Нацыянальны банк не выключае магчымасці зніжэння стаўкі рэфінансавання. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун, паведамляе БелТА.
У Беларусі ўрэгуляваны пытанні правядзення спецыяльных маніторынгаў у сферы турызму
У Беларусі ўрэгуляваны пытанні правядзення спецыяльных маніторынгаў унутранага і міжнароднага ўязнога турызму. Адпаведная пастанова Нацыянальнага агенцтва па турызме ад 17 сакавіка 2026 года нумар 1 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
У Магілёве тэатр і музей прымеркавалі сумесную выставу да форуму «М.@рт.кантакт»
Гэта сумесны праект заслужанага калектыву Магілёўскі абласны драмтэатр і Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Я. Раманава. Выстава пад назвай «Сакавік. Жывапіс. Графіка» прадстаўлена работамі двух вядомых мастакоў — ураджэнцаў Магілёўскай вобласці Віктара Альшэўскага і Ганны Паўлавай — з фондаў філіяла краязнаўчага музея — мастацкага музея імя Паўла Масленікава.
Стаматолаг назваў прычыны страты белізны зубоў
Спадчыннасць, курэнне, недастатковая гігіена поласці рота, а таксама змяненне ферментаў печані могуць уплываць на белізну зубоў
На XXXІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прайшла прэзентацыя кнігі «Час выбраў» Выдавецкага дома «Звязда»
Асновай для выдання стаў аднайменны спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», у якім прааналізавана айчынная перыёдыка за 1994—2025 гады (больш чым 20 тысяч выпускаў пяці газет). У кнізе выяўлена рэтраспектыва станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці ў перыяд суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Падрыхтавана і выпушчана ў свет выданне было Выдавецкім домам «Звязда».
Кнігі на 25 мовах свету выдадзены ў Беларусі ў 2025 годзе
У Беларусі ў 2025 годзе былі выдадзеныя кнігі на 25 мовах свету. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч падчас адкрыцця «Міжнароднага квартала» на XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, паведаміла БелТА.