Навiны
Жарсці па Міле... Ці Марусі?
...Калі ў цёплы вераснёўскі дзень парог нашай школы пераступіў новы (а ўжо ж прыгожы!..) настаўнік матэматыкі Іван Лявонавіч, маладыя каляжанкі набралі ў грудзі паветра з немым воклічам: «Ах!» Потым пачулі, што чалавек жанаты, і тут жа выдыхнулі: «Вох!»
Як ініцыятыву «Адзін раён — адзін праект» рэалізавалі на Лідчыне
З 2022 года ў краіне рэалізуецца ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект». Раёны актыўна ўключыліся ў гэтую работу: вырабляецца запатрабаваная прадукцыя, ствараюцца новыя працоўныя месцы, укладзеныя інвестыцыі прыносяць аддачу, што найперш адбіваецца на развіцці гарадоў і малых населеных пунктаў.
Сергяенка: Жыццёвы шлях нашага кіраўніка дзяржавы — прыклад для пераймання
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сустрэліся з аўтарамі кнігі «Наш Прэзідэнт» Аляксандрам Радзьковым і Аляксандрам Карлюкевічам. «Сімвалічна, што сустрэча праходзіць сёння, калі беларускі народ аказаў дзейнаму кіраўніку дзяржавы высокі давер, пацвердзіўшы прыхільнасць курсу на будаўніцтва моцнай і суверэннай Беларусі. Створанае за гады незалежнасці новае аблічча краіны, па сутнасці, абумовіла вынікі галасавання», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. Сімвалічным ён назваў і месца сустрэчы — Авальная зала Дома ўрада — сапраўды знакавае месца і для Рэспублікі Беларусь, і для яе Прэзідэнта. З гэтай залай звязана і дэпутацкая дзейнасць Аляксандра Лукашэнкі, з гэтай трыбуны ён выступае са штогадовым пасланнем беларускаму народу і парламенту.
Гарналыжны цэнтр «Сілічы» адзначае 20-годдзе
Сёння спаўняецца 20 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця рэспубліканскага гарналыжнага цэнтра «Сілічы». У афіцыйнай цырымоніі, якая прайшла 29 студзеня 2005 года, прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Выдадзена першая кніга пра героя-«звяздоўца»
Уладзімір Амельянюк (1917 — 1942), які пражыў усяго толькі 25 гадоў і шэсць дзён, з’яўляецца сапраўднай легендай беларускай журналістыкі. Перад вайною ён паспеў закончыць чатыры курсы Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава. У час нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз знаходзіўся на практыцы ў Беластоку (на той час — тэрыторыя Савецкай Беларусі). Вярнуўся ў Мінск. Увайшоў у склад падпольнага гаркама Кампартыі. У маі 1942-га стаў рэдактарам газеты Мінскага падпольнага гаркама партыі «Звязда». 26 мая 1942-га Уладзімір Амельянюк быў забіты правакатарам.
«Поспех каласальны!»
Выстаўка дасягненняў «Мая Беларусь», якой адкрыўся 28 снежня Мінскі міжнародны выставачны цэнтр (сучасная экспазіцыйная пляцоўка, якая не мае аналагаў у нашай краіне па інавацыйнасці), задумвалася як унікальная падзея, што натхняе адкрываць для сябе нашу краіну — упершыню або нанова. І задуманае ўдалося. Пра гэта сведчаць і водгукі наведвальнікаў, і колькасць гасцей экспазіцыі — больш за 400 тысяч. Людзі былі рады больш даведвацца пра сваю краіну, захапляцца ёю, падкрэсліў, падводзячы вынікі выстаўкі «Мая Беларусь», дырэктар Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» Сяргей Баран.
На Нарачы адкрылі лінію вытворчасці сыроў з блакітнай цвіллю
Вытворчасці сыроў і ў цэлым развіццю малочнай галіны ў нашай краіне аддаецца вялікая ўвага. Аб гэтым сведчыць стварэнне новых вытворчых участкаў і ліній. Толькі ў пачатку гэтага тыдня ў Вілейцы наладзілі вытворчасць сыроў з белай цвіллю. А ўжо ў сераду ў аграгарадку Нарач Мядзельскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё лініі вытворчасці сыру з блакітнай цвіллю. Гэта ўнікальны інвестпраект, які быў рэалізаваны ў рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект». Ён не толькі пашырыць геаграфію паставак, павялічыўшы вытворчыя магутнасці, але і паспрыяе стварэнню 20 новых працоўных месцаў.
Аўтамабілебудаванне — нешта большае, чым рынак
Наведваючы 21 студзеня Мінскі аўтамабільны завод, Аляксандр Лукашэнка ў працэсе размовы з працоўным калектывам сказаў: «Я шчаслівы, што мы захавалі нашу краіну як машынабудаўнічую». У той жа час сёння на парадку дня стаіць пытанне: як і куды рухацца далей? «Вы, напэўна, заўважылі жорсткую маю нараду па інвестыцыйнай праграме. Дзяржаўная інвестыцыйная праграма: куды ўкладваць грошы. <...> Не трэба нічога выдумляць. Мы павінны паглыбляцца, удасканальваць тое, што ўмеем, і ўкладваць грошы ў гэта», — канстатаваў Прэзідэнт.
У Выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет фотаальбом твораў Юрыя Іванова
Імя фатографа Юрыя Іванова даўно стала ў нейкім сэнсе культавым для беларускай візуальнай культуры. Ён не толькі фотарэпарцёр, але і фотамастак, прычым у самых розных жанрах. Яму падуладныя таямніцы партрэта, пейзажа, замалёвак і іншых спосабаў захавання ўнікальных імгненняў. У арсенале майстра няма прахадных работ, кожная нясе адбітак часу, характару, сітуацыі. «У кожным здымку жыве рух, — сцвярджае наш герой. — Рух думкі і душы. І на сфатаграфаваным сорак гадоў таму дрэве, без сумневу, штогод прыбывае кольцаў. Яно сталее разам з намі. І можна да бясконцасці спрачацца, дзе застаўся арыгінал — у старасвецкім парку на ўскраіне Беларусі або на банальнай фотапаперы...»
Ганна Лукашэнка: Нам ёсць чым ганарыцца
«З сумам і адначасова з радасцю падводзім вынікі, бо мы рэалізавалі ўсё, што было запланавана і нават болей», — падзялілася ўражаннямі кіраўнік рабочай групы па арганізацыі «Марафону адзінства» Ганна Лукашэнка.