Навiны
Пуцін: Расіі патрэбен працяглы і трывалы мір
Расіі патрэбен працяглы і трывалы мір. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў у ходзе сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на востраве Валаам, перадае БелТА.
Лукашэнка сёння накіруецца з рабочым візітам у Расію
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння накіруецца з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Зяленскі падпісаў закон, які дапускае да службы па кантракце грамадзян старэйшых за 60 гадоў
Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які дазваляе грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэй добраахвотна падпісваць кантракты на праходжанне вайсковай службы падчас ваеннага становішча, паведамляе БелТА.
Лукашэнка ў найбліжэйшы час плануе сустрэцца з Пуціным
Аб згаданай Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з губернатарам Цюменскай вобласці тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным расказала ТАСС прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Узбекістана Мірзіёевым
Беларусы, якія пастаянна пражываюць у Расіі, атрымалі права ўдзельнічаць у мясцовых выбарах
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола, якім уносяцца змяненні ў дагавор аб роўных правах грамадзян Беларусі і Расіі. Дакумент апублікаваны на расійскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе БелТА.
Фестываль памяці Уладзіміра Высоцкага збярэ бардаў у Навагрудскім раёне
Фестываль аўтарскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў» збярэ выканаўцаў песень пад гітару ў Навагрудскім раёне 26-27 ліпеня. Пра гэта паведаміла ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Мінск і Цындаа будуць умацоўваць партнёрскія адносіны паміж гарадамі
Закрыццё пунктаў пропуску, узмоцнены кантроль: кіраўнік мытнага камітэта аб прычынах чэргаў на граніцы
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі ў рамках Адзінага дня інфармавання расказаў журналістам, у чым прычыны чэргаў на граніцы і што робіцца беларускай мытняй для іх мінімізацыі.
Карэктуюцца 48 артыкулаў. Якія змены закрануць Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь
У Палаце прадстаўнікоў ідзе работа над законапраектам аб змене Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён унесены 8 ліпеня Саветам Міністраў і рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні. Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у галіне аховы і выкарыстання вод, з улікам практыкі прымянення Воднага кодэкса і яго прывядзення ў адпаведнасць з палажэннямі Нацыянальнай стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў у лютым 2022 года. Аб навацыях праекта закона расказаў член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў, паведамляе БелТА.