Навiны
Перагаворы Беларусі і Расіі аб цане на газ знаходзяцца ў фінішнай стадыі
Перагаворы Беларусі і Расіі аб цане на газ знаходзяцца ў фінішнай стадыі, паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз, адказваючы на пытанні дэпутатаў пасля прадстаўлення праекта закона «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы», пра гэта паведаміла БелТА.
Саветы бяспекі Беларусі і Расіі падпісалі план супрацоўніцтва на наступныя два гады
План супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Беларусі і апаратам Савета бяспекі Расіі на 2026—2027 гады падпісаны 5 лістапада ў Маскве на сустрэчы дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча і сакратара Савета бяспекі РФ Сяргея Шайгу. Яна адбылася на палях штогадовай нарады сакратароў саветаў бяспекі краін СНД, паведамляе БелТА.
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Нікалаева
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Расійскай Федэрацыі Юрыя Нікалаева, перадае БелТА.
«Купалаўскія чытанні» пройдуць у Мінску
17 — 18 лістапада 2025 года ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пройдуць XV Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Жывая думка зазвінела буйнай песняй», прысвечаныя 120-годдзю пачатку творчай дзейнасці Янкі Купалы і 100-годдзю прысваення Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі, а таксама 100-годдзю з часу выхаду ў свет зборніка «Безназоўнае».
Палеантолагі знайшлі новы від старажытнага гіганцкага мядзведзя
Палеантолагі ўстанавілі новы від вымерлага гіганцкага мядзведзя, які жыў на тэрыторыі Расіі каля 5-6 млн гадоў таму, пра гэта паведаміла БелТА.
Беларускія спецыялісты будуць удзельнічаць у работах па сертыфікацыі «Асвея»
Беларускія спецыялісты будуць удзельнічаць ва ўсіх работах па сертыфікацыі самалёта «Асвей». Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Зборная Беларусі па гандболе выйграла міжнародны турнір
На сталічнай «Чыжоўка-Арэне» прайшоў міжнародны таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі, Ірака і Расіі. Перамогу за сабой пакінулі гаспадары — у вырашальным матчы зборная Беларусі перамагла зборную Расіі з вынікам 34:28.
Беларусы загінулі і пацярпелі ў страшным ДТЗ з чатырма фурамі пад Іркуцкам
Беларусы загінулі і пацярпелі ў страшным ДТЗ з чатырма фурамі ў Іркуцкай вобласці. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў.
«Спадзяёмся на хуткае вырашэнне гэтай сітуацыі». Мінсувязі пра абмежаванні Інтэрнэту і СМС у роўмінгу
Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач у эфіры тэлеканала СТБ пракаментаваў сітуацыю з увядзеннем Расіяй абмежаванняў Інтэрнэту і СМС у роўмінгу, паведаміла БелТА.
Навагоднія канікулы ў Беларусі: чым расіян прываблівае наша краіна
Многія расіяне навагоднія святы лічаць за лепшае праводзіць у беларускіх здраўніцах. Які адпачынак выбіраюць госці з Расіі, карэспандэнту БелТА расказала дырэктар размешчанага каля Брэста санаторыя «Сонечны» Ала Дабрыянец.