Навiны
Аляксандр Лукашэнка аб Прыморскім краі: Зямля далёкая, але наша
Другое мерапрыемства ў графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на аўторак таксама прысвечана супрацоўніцтву на знешнім вектары. Толькі больш блізкім. Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам.
Турчын: Самая галоўная задача ўрада — збалансаваны эканамічны рост
Самая галоўная задача ўрада — збалансаваны эканамічны рост. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у Савеце Міністраў, перадае БелТА.
Аб чым павінен дбаць новы ўрад, да якой парады варта прыслухацца Трампу, і што стане лакаматывам у развіцці адносін з М’янмай
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Аляксандр Лукашэнка: Вы — найлепшае, што ў нас ёсць. Самае блізкае і роднае
Новы рабочы тыдзень у Палацы Незалежнасці пачаўся прыгожа і радасна — з уручэння дзяржаўных узнагарод жанчынам. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. расказаў, што было некалькі варыянтаў правядзення гэтай традыцыйнай цырымоніі, але было вырашана працягнуць жаночае свята і ўручыць заслужаныя ўзнагароды пасля яго. «Я думаў, як вас назваць, пачынаючы свой зварот да вас. І абсалютна перакананы, што я зрабіў правільны выбар. Дарагія прыгажуні, сёння ў Палацы Незалежнасці пануе дзівосная атмасфера вясны, прыгажосці і радасці, таму што ў гасцях вы», — прывітаў ён гераінь дня.
Лукашэнка: Новае пакаленне, як і абяцалі, сёння кіруе краінай
Ад святочных нагод да рабочых пытанняў, хоць і з адценнем урачыстасці. Пасля ўшанавання жанчын, якія сваёй працай упрыгожваюць краіну, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сур’ёзна пагаварыў з мужчынамі, ад якіх залежыць далейшы дабрабыт і росквіт дзяржавы.
Прэзідэнт падпісаў указы, якія змяняюць парадак будаўніцтва і крэдытавання жылля
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка днямі падпісаў указы, накіраваныя на ўдасканаленне падыходаў да парадку будаўніцтва і крэдытавання жылля.
Дзмітрый Крутой абазначыў задачы новаму ўраду
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой абазначыў задачы новаму складу ўрада ў час прадстаўлення калектыву прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, назначанага на гэту пасаду 10 сакавіка кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.
Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!» стартавала ў Канстытуцыйным судзе
Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі, сімвалічна стартавала ў Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь 10 сакавіка.
У Беларусі пашыраны пералік арганізацый, дзе дапускаюцца асабісты надгляд, надгляд рэчаў і дакументаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка падпісаў указ нумар 97, якім карэкціруюцца нормы ўказа ад 25 кастрычніка 2007 года нумар 534 «Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Шляхі натхнення» Аляксандры Дзятлавай
Рэтраспектыўны характар носіць выстаўка Аляксандры Дзятлавай «Шляхі натхнення», якая адкрылася на мінулым тыдні ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі — творы з керамікі і фарфору аўтарства вядомай мастачкі і педагога. Болей за сорак гадоў Аляксандра Яўгенаўна працуе ў галіне мастацкай керамікі і дзеліцца вопытам і натхненнем з маладым пакаленнем мастакоў: яна прафесар, загадчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.